УНИВЕРСIТЭТ

Візіт румынскай дэлегацыі ў БарДУ

У перыяд з 13 па 16 лістапада 2018 года г. Баранавічы наведвала дэлегацыя мэраў і іх намеснікаў гарадоў Петрашані і Рымніке-Вылча. Падчас свайго візіту дэлегацыя наведала прамысловыя аб'екты горада, пазнаёмілася са славутасцямі горада і раёна.

15 лістапада 2018 года ў рамках візіту мэры наведалі і Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе азнаёміліся з яго інфраструктурай і матэрыяльна-тэхнічнай базай.

Дасягнута дамоўленасць аб садзейнічанні ў распаўсюджанні рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў аб адукацыйных магчымасцях БарДУ для замежнікаў сярод зацікаўленых грамадзян Румыніі.

19.11.2018