Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Тэсціраванне студэнтаў, прадугледжанае навучальнымі планамі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
Лінгвістычны факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў па групах спецыяльнасцяў у галіне педагагічных і лінгвістычных навук. Аб’ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з’яўляюцца установы агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, розныя тыпы навучальных устаноў і іншыя арганізацыі.
За час навучання студэнты атрымліваюць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку ў адпаведнасці з прафесійнай падрыхтоўкай спецыяліста.
Агульная колькасць студэнтаў лінгвістычнага факультэта складае больш за 580 чалавек. У навучальным працэсе прымаюць удзел звыш 60 кваліфікаваных выкладчыкаў, у тым ліку носьбіты мовы (валанцёры з КНР і інш.), якія забяспечваюць іншамоўную падрыхтоўку будучых спецыялістаў.
На базе ўстаноў адукацыі г. Баранавічы дзейнічаюць філіялы кафедр факультэта. Рэалізуюцца дагаворы аб супрацоўніцтве з кафедрамі ўніверсітэтаў Расійскай Федэрацыі, устанаўліваюцца кантакты з установамі адукацыі далёкага замежжа.
У распараджэнні студэнтаў – лінгафонныя кабінеты, мультымедыйныя комплексы, камп’ютарныя класы. Маецца багатая відэатэка на замежных мовах, забяспечаны выхад у сетку Інтэрнэт.
Кожны год умацоўваецца матэрыяльная база факультэта. Набываецца новае абсталяванне. У бібліятэцы і чытальнай зале прадстаўлены шырокі спектр вучэбнай і мастацкай літаратуры, газет і часопісаў на замежных мовах.
На факультэце працуе клуб «Паліглот», дзе ўсім студэнтам даецца магчымасць вывучаць англійскую, нямецкую, італьянскую, іспанскую і французскую мовы.
На факультэце функцыянуе тры кафедры:
На кафедрах факультэта арганізаваны студэнцкія навукова-даследчыя аб’яднанні. Лепшыя работы студэнтаў штогод прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў і міжнародныя конкурсы. Студэнты факультэта маюць магчымасць апрабацыі сваіх даследаванняў шляхам удзелу ў навуковых мерапрыемствах (канферэнцыі, форумы, фестывалі, выставы і інш.).
На факультэце распрацавана і дзейнічае сістэма выхаваўчай работы, мэтай якой з’яўляецца фарміраванне грамадзянскай, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры, здаровага ладу жыцця. Органам студэнцкага самакіравання на факультэце выступае студэнцкі савет.
Спецыяльнасці лінгвістычнага факультэта
Спецыяльнасць: 6-05-0231-01 Сучасныя замежныя мовы (Англійская мова. Кітайская мова) Кваліфікацыя: Лінгвіст. Выкладчык Ступень: Бакалаўр
Асноўныя віды прафесійнай дзейнасці: выдавецкая дзейнасць; камп’ютэрнае праграмаванне, кансультацыйныя і іншыя спадарожныя паслугі; навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук; дзейнасць па пісьмовым і вусным перакладзе; адукацыя.
Форма атрымання адукацыі: дзённая.
Тэрмін атрымання агульнай вышэйшай адукацыі: 4 гады.
Спецыяльнасць: 6-05-0231-01 Сучасныя замежныя мовы (Англійская мова. Нямецкая мова) Кваліфікацыя: Лінгвіст. Выкладчык Ступень: Бакалаўр
Спецыяльнасць: 6-05-0113-08 Лінгвістычная адукацыя (Англійская мова) Кваліфікацыя: Выкладчык Ступень: Бакалаўр
Асноўны від прафесійнай дзейнасці: адукацыя.
Спецыяльнасць: 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)) Кваліфікацыя: Выкладчык Ступень: Бакалаўр
Асноўныя віды прафесійнай дзейнасці: сярэдняя адукацыя; паслясярэдняя адукацыя.
Спецыяльнасць: 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)) Кваліфікацыя: Выкладчык Ступень: Бакалаўр
Спецыяльнасць: 7-06-0111-01 Навукова-педагагічная дзейнасць. Прафілізацыя: Замежныя мовы Ступень: Магістр
Асноўныя віды прафесійнай дзейнасці: навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук; кіраванне сацыяльнымі праграмамі (кіраўніцтва, забеспячэнне функцыянавання, кантроль і фінансаванне дзейнасці арганізацый адукацыі); адукацыя.
Тэрмін атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі: 1 год.
Абiтурыент БарДУ
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ