Дэкан факультэта
Дэкан факультэта
Сотнік Леанід Леанідавіч
кандыдат тэхнічных навук

Інжынерны факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку інжынерных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне машынабудавання і тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Навучанне вядзецца з улікам міжнародных тэндэнцый у інжынернай адукацыі.

Студэнты атрымліваюць глыбокую тэарэтычную падрыхтоўку па фундаментальных навуках, неабходны аб'ём ведаў па спецыяльных дысцыплінах.

У навучальным працэсе занята 53 выкладчыка з вялікім вопытам вытворчай і педагагічнай працы. З іх 4 доктара навук і 15 кандыдаты навук.

Агульная колькасць студэнтаў дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыi інжынернага факультэта складае 628 чалавек, сярод іх прадстаўнікі краін Узбекістана, Кіргізіі, Туркменіі.

Рыхтоўля студэнтаў агульнай вышэйшай адукацыі ўжыццяўляецца па 5 спецыяльнасцях, паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці 1-36 80 02 Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні і навуковых працаўнікоў найвысокай кваліфікацыі (аспірантура) па спецыяльнасці 05.02.07 – тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі.

Інжынерны факультэт падтрымлівае супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Баранавіцкага рэгіёну і Рэспублікі Беларусь. Базавымі для факультэта з'яўляюцца вядучыя прамысловыя прадпрыемствы – Станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант», ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Баранавіцкі завод гандлёвага машынабудавання»,  ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў», УП «Ніва-Холдынг», СЗАТ «БелДжы», ЗАТ «Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю», EpolSoft, Epam Systems і інш., дзе студэнты праходзяць вучэбную, вытворчую і пераддыпломную практыкі, а іх вядучыя спецыялісты запрашаюцца для ўдзелу ў дзяржаўных экзаменацыйных камісіях. Лабараторыі, канструктарскія бюро і вытворчыя ўчасткі прадпрыемстваў выкарыстоўваюцца для правядзення вучэбных заняткаў і навуковых даследаванняў. Тэмы дыпломных праектаў студэнтаў адпавядаюць запытам прадпрыемстваў і многія з іх паспяхова ўкаранёны ў вытворчасць.

Факультэтам створана 5 філіялаў кафедраў: ААТ «ЛМЗ Універсал» г.Салігорск,  Дзяржаўная навуковая інстытуцыя «Інстытуцыя тэхналогіі металаў Нацыйнай Акадэміі Навук Беларусі», Баранавіцкі станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант», ААТ «СтоловичиАгро», ААТ «Агракамбінат "Мір"», якія садзейнічаюць практычнаму навучанню, падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Выпускнікі інжынернага факультэта працуюць на вядучых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь: УП «Ніва-Холдынг», СЗАТ «БелДжы», ААТ «БелАЗ», ААТ «Гродзенскі завод такарных патронаў«БелТАПАЗ», ЗАТ «Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю», ААТ «Кузлітмаш», ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», ААТ «Мінскі завод шасцерняў», ААТ «Клецкі мехзавод», ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», ААТ«Агракамбінат «Мір», EpolSoft, Epam Systems, ЗАТ «Топ Софт», ПУП «Джаз Цім», ТАА «Дырэкт Партнёр», ТАА «Лайка» і інш.

У рамках міжнароднай супрацы факультэт падтрымвае адносіны з універсітэтамі Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Украіны, Казахстан.

Вучэбна-даследчую і навуковую дзейнасць студэнтаў каардынуе студэнцкае навуковае таварыства «СПЕКТР». На кафедрах факультэта функцыянуюць студэнцкія навуковыя гурткі. Вынікі студэнцкіх навукова-даследчых работ штогод прадстаўляюцца на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў і навукова-практычных канферэнцыях, дзе атрымліваюць высокую адзнаку.

На факультэце функцыянуе сістэма выхаваўчай работы, мэтай якой з'яўляецца фарміраванне ў будучых спецыялістаў грамадзянскай, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры, здаровага ладу жыцця.

Асноўным органам самакіравання на інжынерным факультэце з'яўляецца студэнцкі савет.

У структуру факультэта ўваходзіць тры кафедры:

Спецыяльнасці інжынернага факультэта

Спецыяльнасць 6-05-0715-07 Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў
Ступень: Бакалаўр
Кваліфікацыя: Інжынер
Прафілізацыя: Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў і аўтасэрвіс 

У перыяд навучання студэнты вывучаюць дысцыпліны, прадугледжаныя вучэбным планам, у тым ліку і спецыяльныя дысцыпліны ў рамках якіх вывучаецца ўстройства аўтамабіляў, іх агрэгатаў і сістэм, спосабы і сродкі дыягнаставання, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту. Тэарэтычныя веды замацоўваюцца пры праходжанні практык на аўтатранспартных і аўтарамонтных прадпрыемствах. Выпускнікі спецыяльнасці падрыхтаваны для работы на пасадах "механік аўтамабільнай калоны", "механік гаража", "механік па рамонце транспарту" "інжынер па транспарце", "начальнік аддзела інжынерна-тэхнічнай службы", "галоўны інжынер" усіх сферах народнай гаспадаркі, звязаных з эксплуатацыяй, абслугоўваннем, рамонтам аўтамабільнай тэхнікі, арганізацыяй перавозак і кіраваннем аўтамабільнай гаспадаркай.

Выпускаючая кафедра — кафедра тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Спецыяльнасць 6-05-0611-01 Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
Ступень: Бакалаўр
Кваліфікацыя: «Інжынер-праграміст»

Чалавечая цывілізацыя, якая развіваецца як інфармацыйнае грамадства, ўступае ў новы этап навукова-тэхнічнага прагрэсу. Асновай яго з'яўляюцца дасягненні ў інфарматыцы, мікра- і нанаэлектроніцы, у сферы стварэння сродкаў апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі, якія аб'ядноўваюцца агульным паняццем «інфармацыйныя тэхналогіі». Дадзеная спецыяльнасць мае свой кірунак – «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў праектаванні і вытворчасці». Аўтаматызацыя праектавання – галіна інфармацыйных тэхналогій, якая дынамічна развіваецца. Сёння няма такіх значных прадпрыемстваў, дзе б не ўжываліся метады камп'ютарнага праектавання і інфармацыйных тэхналогій. Выпускнікі дадзенай спецыяльнасці паспяхова працуюць у праектна-канструктарскіх бюро і навукова-даследчых лабараторыях, на прадпрыемствах розных формаў уласнасці.

Выпускаючая кафедракафедра інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін..

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Спецыяльнасць 6-05-0812-01 Тэхнічнае забеспячэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі
Ступень: Бакалаўр
Кваліфікацыя: «Інжынер»

Інжынеры дадзенай спецыяльнасці будуць займацца забеспячэннем эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі. Аб'екты прафесійнай дзейнасці: машынныя тэхналогіі і сістэмы машын для вытворчасці, захоўвання, транспартавання, і першаснай перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі; метады і сродкі выпрабавання стацыянарных і мабільных машын; тэхналогіі і сродкі тэхнічнага абслугоўвання і дыягнаставання сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання. Выпускнікі спецыяльнасці падрыхтаваны для працы на пасадах «інжынер», «інжынер-механік», «інжынер па механізацыі працаёмкіх працэсаў».

Выпускаючая кафедракафедра тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Спецыяльнасць 6-05-0722-05 Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій
Ступень: Бакалаўр
Кваліфікацыя: «Інжынер»

Падрыхтоўка спецыяліста па дадзенай спецыяльнасці фармуе прафесійныя кампетэнцыі для працы ў галіне канструявання і вытворчасці машынабудаўнічых вырабаў з палімерных, металічных, керамічных і іншых матэрыялаў, у тым ліку іх кампазіцый, а таксама фарміруе і развівае сацыяльна-прафесійную, практыка-арыентаваную кампетэнтнасць, якая дазваляе спалучаць універсальныя, базавыя прафесійныя, спецыялізаваныя кампетэнцыі для вырашэння задач у сферы прафесійнай і сацыяльнай дзейнасці.

Сферай прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляецца вытворчасць гумовых і пластмасавых вырабаў, гатовых металічных вырабаў, машын і абсталявання, аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў і іншае. Выпускнікі могуць працаваць на пасадах інжынера-механіка, інжынера-канструктара, інжынера-тэхнолага, інжынера па ўкараненні новай тэхнікі і тэхналогіі.

Выпускаючая кафедра – кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудавання.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Спецыяльнасць 6-05-0714-02 Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты
Ступень: Бакалаўр
Кваліфікацыя: «Інжынер-механік»

У рамках гэтай спецыяльнасці вядзецца падрыхтоўка інжынераў у галіне металаапрацоўкі і зборкі машын, тэхналогіі іх вырабу. Тэарэтычная падрыхтоўка замацоўваецца вучэбнымі і тэхналагічнымі практыкамі. Выпускнікі спецыяльнасці атрымліваюць кваліфікацыю інжынера і рыхтуюцца для плённай працы ў якасці інжынераў-тэхнолагаў і інжынераў-механікаў на прадпрыемствах машынабудаўнічай галіны.

Выпускаючая кафедракафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудавання.

Форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Сотнік Леанід Леанідавіч
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ