УНИВЕРСIТЭТ

Загадчык бібліятэкі
Загадчык бібліятэкі
Громава Таццяна Віктараўна

Бібліятэка з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», якое забяспечвае рознымі відамі дакументаў вучэбна-выхаваўчы працэс, навуковыя даследаванні і кіраўнічую дзейнасць, а таксама з’яўляецца цэнтрам распаўсюджвання ведаў, інфармацыі, інтэлектуальных адносін і духоўнага развіцця асобы.

Падрабязная інфармацыя: на сайце:  https://elib.barsu.by/

Асноўныя задачы бібліятэкі:

  • поўнае і аператыўнае бібліятэчнае і інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і іншых катэгорый супрацоўнікаў універсітэта ў адпаведнасці з іх інфармацыйнымі патрэбамі;
  • фарміраванне бібліятэчнага фонду ў адпаведнасці з профілем універсітэта і інфармацыйнымі патрэбамі карыстальнікаў;
  • садзейнічанне развіццю навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта як цэнтра навукі, адукацыі і інавацый;
  • удзел у выхаваўчай і гуманітарна-асветніцкай дзейнасці ўстановы адукацыі, фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна неабходных ведаў і навыкаў, грамадзянскай пазіцыі, прафесійных інтарэсаў, прапаганда культурнай спадчыны.

Асноўныя функцыі бібліятэкі:

  • навуковая апрацоўка і раскрыццё фонду бібліятэкі з дапамогай сістэмы каталогаў на розных носьбітах, фарміраванне інфармацыйных баз і баз дадзеных, арганізацыя доступу да баз дадзеных і іншых інфармацыйных рэсурсаў;
  • выдача ў часовае карыстанне друкаваных выданняў і іншых дакументаў з бібліятэчнага фонду праз сістэму абанементаў і чытальных залаў;
  • атрыманне па міжбібліятэчнаму абанементу з іншых бібліятэк выданняў, якія адсутнічаюць у фондзе;
  • выкананне тэматычных, адрасных і іншых бібліяграфічных даведак, складанне па запытах спісаў літаратуры, правядзенне бібліяграфічных аглядаў, арганізацыя кніжных выстаў і інш.;
  • аказанне кансультацыйнай дапамогі ў пошуку інфармацыі і выбары літаратуры.

Камплектаванне фонду бібліятэкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з профілем універсітэта, вучэбнымі планамі і адукацыйнымі праграмамі, тэмамі навуковых даследаванняў. Фонд універсальны і прадстаўлены ўсімі відамі і тыпамі дакументаў. Аснову складае вучэбная, вучэбна-метадычная і навуковая літаратура па профілі ўніверсітэта на рускай, беларускай і замежных мовах.

Пералік вучэбна-метадычных комплексаў (у т.л. электронных вучэбна-метадычных комплексаў) БарДУ

Кропка доступу да ўказаных ЭВМК тут

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
каб. 3/104, вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Загадчык бібліятэкі:
Громава Таццяна Віктараўна
Тэлефон:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ