Старшыня прафкама супрацоўнікаў
Старшыня пярвічнай
прафсаюзнай арганізацыі работнікаў
Жывула Людміла Уладзіміраўна

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі з’яўляецца добраахвотнай грамадскай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае грамадзян, што працуюць у арганізацыях адукацыі і навукі, органах кіравання адукацыяй, навучаюцца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, прызнаюць дадзены Статут, для абароны іх працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў.

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя работнікаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта з’яўляецца арганізацыйнай структурай Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і валодае правамі раённай арганізацыі і юрыдычнай асобы. Кіраўнічы орган пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі – прафсаюзны камітэт, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта. Члены прафкама ўваходзяць у склад рэктарата, савета ўніверсітэта, саветы факультэтаў і камісіі ўніверсітэта пры прафкаме.

Мэта дзейнасці пярвічнай арганізацыі – абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства;
  • грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, які закранае працоўныя, сацыяльна-эканамічныя інтарэсы членаў прафсаюза;
  • прапаганда здаровага ладу жыцця, удасканаленне культурна-масавай і спартыўна-аздараўленчай работы сярод членаў прафсаюзнай арганізацыі;
  • арганізацыйнае ўмацаванне прафсаюзнай арганізацыі, матывацыя прафсаюзнага членства.

Прафкам з’яўляецца прадстаўніком членаў прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта ў калектыўных перамовах з адміністрацыяй.

Дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі накіравана на пастаянны клопат аб людзях, вырашэнне разнастайных праблем жыццядзейнасці калектыву ўніверсітэта.

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта –  Жывула Людміла Уладзіміраўна.

Склад прафкама:

  • ЖЫВУЛА Людміла Уладзіміраўна-старшыня прафкама
  • ШЧЭРБА Таццяна Вадзімаўна-намеснік старшыні, адказны член прафкама па рабоце сярод моладзі
  • СУПРУН Наталля Альбертаўна-сакратар прафкама
  • ПАДГОРНАЯ Ірына Віктараўна-адказны член прафкама па вучэбна-вытворчай рабоце
  • КУЗЬМІНА Аксана Анатольеўна-адказны член прафкама па культурна - масавай і аздараўленчай рабоце
  • ДЗЯДОВІЧ Святлана Аляксандраўна-адказны член прафкама па ахове працы
  • ШЫЛА Алена Валер'еўна-адказны член прафкама па арганізацыйна-масавай і інфармацыйнай рабоце
  • ІСТНЫ Вадзім Алегавіч -адказны член прафкама па кантролі за арганізацыяй харчавання
  • ГРОМАВА Іна Віктараўна-адказны член прафкама па працы з ветэранамі
  • ПАЦЕХІНА Ганна Аляксандраўна - адказны член прафкама па працы сярод жанчын, ахове сям'і, мацярынства і дзяцінства
Кантактная iнфармацыя
Адрас:
вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў:
Жывула Людміла Уладзіміраўна
Тэлефон:
+375 163 66 53 74 (доп. 110)

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ