Начальнік клуба

Начальнік клуба
Шэйко Аляксандр Іванавіч

Спартыўны клуб з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»  і ажыццяўляе дзейнасць па развіцці фізічнай культуры і спорту сярод студэнтаў, работнікаў універсітэта і членаў іх сем'яў у вольны ад вучобы і працы час. Спартыўны клуб быў створаны ў сакавіку 2005 года.

Мэтай дзейнасці спартыўнага клуба з'яўляецца стварэнне ўмоў для задавальнення разнастайных інтарэсаў студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў УВА ў галіне фізічнай культуры і спорту.

Задачы спартыўнага клуба:

  • аб’яднанне намаганняў адміністрацыі, кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры, фізкультурнага актыву для развіцця фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы;
  • арганізацыя і правядзенне фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў;
  • стварэнне фізкультурна-спартыўных аматарскіх аб’яднанняў, клубаў, груп і каманд па відах спорту, аказанне метадычнай і практычнай дапамогі ў арганізацыі іх дзейнасці;
  • правядзенне работы па спартыўным ўдасканаленні студэнтаў, падрыхтоўка зборных каманд УВА па відах спорту і накіраванне на спартыўныя спаборніцтвы;
  • стварэнне студэнтам-спартсменам высокай кваліфікацыі неабходных матэрыяльна-бытавых умоў для сумяшчэння вучобы з актыўным заняткам спортам;
  •  фарміраванне цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і спортам і патрэбнасці ў іх;
  • арганізацыя трэніровачнага працэсу з камандамі па відах спорту;
  •  падрыхтоўка і забеспячэнне ўдзелу студэнтаў у масавых фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах і спаборніцтвах па відах спорту;
  •  прыцягненне студэнтаў да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам;
  • фарміраванне базы дадзеных аб студэнтах-спартсменах, якія навучаюцца ва УВА;
  • стварэнне спартыўных секцый, каманд па відах спорту.

Спартыўны клуб ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове палажэння аб спартыўным клубе ў цесным кантакце з кафедрай тэорыі і практыкі фізічнай культуры, аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю, студэнцкім прафсаюзным камітэтам і прафсаюзным камітэтам супрацоўнікаў універсітэта, дэканатамі факультэтаў і іншымі падраздзяленнямі універсітэта.

Фарміраванню фізічнай культуры, удасканаленню спартыўнага майстэрства, прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод студэнцкай моладзі спрыяе тое факт, што ва ўніверсітэце працуе 11 секцый па розных відах спорту, у якіх займаецца больш за 210 чалавек.

Папулярнымі сярод студэнтаў сталі масавыя лёгкаатлетычныя прабегі, лыжныя гонкі, фізкультурна-спартыўныя святы, прысвечаныя знамянальным датам.

Паспяхова выступаюць зборныя каманды ўніверсітэта ў рэспубліканскай Універсіядзе па такіх відах спорту, як лёгкаатлетычны крос, валейбол, армрэстлінг, бокс, тэніс настольны.

У 2006 годзе створаны спартыўны клуб па хакеі на траве «Тэкстыльшчык-БарДУ», каманда якога з’яўляецца неаднаразовым прызёрам чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь, уладальнікам Кубка Рэспублікі Беларусь.

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
вул. Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Бресцкая вобл.
Начальнік клуба:
Шэйко Аляксандр Іванавіч
Тэлефон:
+375 163 60 67 32
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ