ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ АДДЗЕЛ

Начальнік вучэбна-метадычнага аддзела
Начальнік вучэбна-метадычнага аддзела
Кірэйка Марына Станіславаўна

Сваю дзейнасць вучэбна-метадычны аддзел ажыццяўляе ў адпаведнасці:

  • з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2022 № 154-З);
  • з Палажэннем аб установе вышэйшай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.09.2022 № 311;
  • з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, пастановамі, загадамі, распараджэннямі, указаннямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі кіруючымі інструктыўна-метадычнымі дакументамі і матэрыяламі, якія рэгулююць пытанні ў сферы вышэйшай адукацыі;
  • статут універсітэта;
  • з загадамі, распараджэннямі і ўказаннямі рэктара (першага прарэктара, прарэктара па вучэбнай рабоце) універсітэта;
  • СТБ ISO 9001-2015 і іншымі рэспубліканскімі і міжнароднымі стандартамі сістэмы менеджменту якасці;
  • з палітыкай у галіне якасці, кіраўніцтвам па якасці і іншымі дакументамі сістэмы менеджменту якасці універсітэта;
  • з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку ўніверсітэта;
  • з калектыўным дагаворам універсітэта;
  • з Палажэннем аб вучэбна-метадычным аддзеле.

Кадравы склад аддзела:

  • начальнік;
  • намеснік начальніка;
  • кіраўнік практыкі;
  • сакратар;
  • метадыст;
  • спецыяліст;
  • дыспетчар.

Вучэбна-метадычны аддзел ажыццяўляе сваю дзейнасць па наступных напрамках:

  • планаванне, арганізацыя, каардынацыя і кантроль дзейнасці структурных падраздзяленняў універсітэта па рэалізацыі адукацыйных праграм;
  • падрыхтоўка матэрыялаў па ліцэнзаванню і дзяржаўнай акрэдытацыі ўніверсітэта і / або спецыяльнасцяў;
  • арганізацыя комплекснага рэсурснага забеспячэння адукацыйных праграм, што рэалізуюцца ва ўніверсітэце;
  • арганізацыя навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу па ўсіх формах атрымання адукацыі;
  • фарміраванне інфармацыйна-метадычнай і нарматыўнай базы па суправаджэнні адукацыйнага працэсу, забеспячэнне доступу да яе студэнтаў і выкладчыкаў;
  • каардынацыя вучэбнай і навукова-метадычнай работы факультэтаў, кафедраў і іншых структурных падраздзяленняў універсітэта, аналіз і абагульненне вынікаў іх дзейнасці;
  • каардынацыя дзейнасці факультэтаў па забеспячэнні практычнай падрыхтоўкі спецыялістаў з улікам патрэб заказчыкаў кадраў;
  • абагульненне і аналіз вынікаў адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта;
  • вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту і навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, ўкаранення інавацыйных сістэм і тэхналогій адукацыі, інавацыйных формаў і метадаў навучання.
Кантактная iнфармацыя
Адрас:
адміністратыўны корпус № 2, вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Начальнік аддзела:
Кірэйка Марына Станіславаўна
Тэлефон:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ