УНИВЕРСIТЭТ

Навукова-практычны круглы стол па вывучэнні кітайскай мовы і культуры

22 сакавіка 2018 года ў чытальнай зале для навуковай работы ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» па вул. Паркавай, 62, адбыўся навукова-практычны круглы стол па вывучэнні кітайскай мовы і культуры.

У якасці запрошаных лектараў мерапрыемства з дакладамі наведалі дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, прафесар А.А. Тозік, намеснік дырэктара з кітайскага боку, дацэнт спадарыня Сун Яньвэй, дацэнты Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Ю.В. Малаткова і А.М. Букатая, а таксама выкладчыкі Інстытута Канфуцыя Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Я.С. Радзілавец і Лі Сюэ.

Актуальныя даклады ў сферы інавацыйнага развіцця эканомікі і адукацыі ў вектары беларуска-кітайскага супрацоўніцтва былі прадстаўлены рэктарам універсітэта В.І. Качуркам, прарэктарам па навуковай рабоце ўніверсітэта У.У. Клімуком, дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства БДУ А.А. Тозікам.

Пра магчымыя гранты з боку Кітая для беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў і асноўныя ўмовы для іх атрымання расказала намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства БДУ Сун Яньвэй.

Праблемы вывучэння кітайскай мовы ва ўніверсітэце, школе і магчымыя шляхі іх вырашэння агучаны ў дакладах выкладчыка кітайскай мовы БарДУ Нін Цзюньцзе, дацэнтаў Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства БДУ Ю.В. Малатковай, дацэнта А.М. Булатай, старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў В.В. Ляон, выкладчыкамі Інстытута Канфуцыя Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Я.С. Радзілавец, Лі Cюэ.

Падабенства і адрозненні ў творчасці беларускіх і кітайскіх паэтаў прагучалі ў дакладзе старшага выкладчыка кафедры філалогіі БарДУ Ж.В. Косцінай.

Даклад з боку студэнцкай моладзі на тэму найбольш значных сусветных вынаходстваў ў Кітаі прадстаўлены студэнткай 2-га курса групы ЗМ-21 А.І. Фiлiмонцавай.

Кітайскімі вершамі і песнямі мерапрыемства ўпрыгожылі студэнты БарДУ, якія вывучаюць кітайскую мову пад кіраўніцтвам выкладчыка БарДУ Нін Цзюньцзе.

27.03.2018