УНИВЕРСIТЭТ

Прадстаўнікі Пінскага раённага выканаўчага камітэта наведалі інжынерны факультэт

На інжынерным факультэце 2 лістапада 2017 г. адбылася сустрэча студэнтаў выпускных і перадвыпускных курсаў спецыяльнасцяў «Аграномія» і «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» з удзелам прадстаўнікоў Пінскага раённага выканаўчага камітэта.

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Палхоўскі Дзмітрый Георгіевіч і намеснік начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вершыловіч Аляксей Леанідавіч прадставілі інфармацыю аб прадпрыемствах Пінскага раёна, наяўных вакансіях па сельскагаспадарчаму профілю, заробках, магчымасцях прадастаўлення жылля і аб матэрыяльнай падтрымцы маладых спецыялістаў з боку Пінскага раённага выканаўчага камітэта. Напярэдадні размеркавання і працаўладкавання выпускнікоў інжынернага факультэта, якое неўзабаве павінна адбыцца, інфармацыя аказалася актуальнай і цікавай.

Таксама прадстаўнікі Пінскага раённага выканаўчага камітэта пазнаёміліся з вучэбна-лабараторнай базай інжынернага факультэта.

08.11.2017