.

Супрацоўніцтва ў галіне інклюзіўнай адукацыі

13 снежня 2016 г. універсітэт наведала дэлегацыя Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы інклюзіўнай вышэйшай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны гуманітарна-эканамічны ўніверсітэт» (Расійская Федэрацыя) у складзе рэктара доктара сацыялагічных навук прафесара Вагіфа Дзяйрушавіча Байрамава і начальніка ўпраўлення па арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці Наталлі Анатольеўны Арахоўскай.

У час сустрэчы з кіраўніцтвам і прафесарска-выкладчыцкім калектывам абмяркоўваліся перспектывы падрыхтоўкі і рэалізацыі сумесных навукова-даследчых праектаў, а таксама пытанні акадэмічнага абмену выкладчыкамі, маладымі вучонымі і іншымі супрацоўнікамі ўніверсітэта для чытання лекцый, асваення навейшай тэхнікі і методыкі правядзення даследаванняў, абмену вопытам у галіне інклюзіўнай адукацыі.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне дагавора аб двухбаковым супрацоўніцтве ўніверсітэтаў.

Супрацоўніцтва ў галіне інклюзіўнай адукацыі Супрацоўніцтва ў галіне інклюзіўнай адукацыі Супрацоўніцтва ў галіне інклюзіўнай адукацыі Супрацоўніцтва ў галіне інклюзіўнай адукацыі
2016-12-15