.

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбыўся Дзень сінэргіі

28 сакавіка 2018 года Студэнцкае навуковае таварыства Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта з'яднала студэнтаў чатырох факультэтаў БарДУ і школьнікаў чатырох агульнаадукацыйных устаноў у інтэлектуальнай гульні, што дазваляе сказаць – ва ўніверсітэце быў упершыню рэалізаваны Дзень сінэргіі!

Дзень сінэргіі пачаўся для школьнікаў ўстаноў адукацыі «Ліцэй №1», «Сярэдняя школа №19», «Гімназія №4» горада Баранавічы, а таксама Гарадзішчанскай школы №1 з квэста-экскурсіі па карпусах БарДУ (вул. Паркавая, 62), арганізаванай валанцёрскімі атрадамі СНТ. Завяршыўшы квэст-экскурсію, школьнікі селі за адзін стол са студэнтамі для змагання за перамогу ў інтэлектуальнай гульні і спазнанні на практыцы існасці сінэргіі: калі эфект кожнага ўдзельніка ў рамках адной дзейнасці ўзмацняецца па прычыне яго ўзаемадзеяння з іншымі ўдзельнікамі, якія таксама адчуваюць узмоцненую асіміляцыю і рэалізацыю ўласных ведаў. На першым этапе інтэлектуальнай гульні чатыры каманды, што складаліся са студэнтаў і школьнікаў, выявілі агульную эрудыраванасць, а на другім этапе паспрабавалі адказаць на пытанні, якія падрыхтавалі для іх студэнты з актываў СНТ чатырох факультэтаў. Такім чынам, каманды распачалі спробу сфармуляваць адказы на пытанні з такіх галін навукі, як педагогіка, псіхалогія, эканоміка, фізіка і лінгвістыка, а таксама пазнаць у выніку дакладныя і абгрунтаваныя адказы. Атрыманыя адказы ад камандаў ацэньвала кампетэнтнае журы: прарэктар па навуковай рабоце БарДУ, кандыдат эканамічных навук У.У. Клімук; адказны за навуковую работу на факультэце педагогікі і псіхалогіі Н.Ф. Захарчэня; адказны за работу СНТ на факультэце славянскіх і германскіх моў, кандыдат філалагічных навук В.В. Ляон.

Сімвалам Дня сінэргіі стаў Іншапланетны госць (студэнтка навучальнай групы ОТИ-11 П. Кацько), які таксама з'яўляўся чальцом журы і рэалізаваў праверку ведаў студэнтаў, якія ўваходзяць у склад камандаў падтрымкі кожнага факультэта, па тэматыцы заваявання чалавецтвам касмічнай прасторы. Музычныя нумары, якія абрамлялі этапы інтэлектуальнай гульні, таксама былі прысвечаны тэматыцы касмічнай прасторы.

Варта таксама адзначыць, што Д. Сандруцкім (намеснікам кіраўніка СНТ на інжынерным факультэце) была створана адмысловая кампутарная праграма, з дапамогай якой агучваліся пытанні для ўдзельнікаў і ацэньвалася правільнасць атрыманых адказаў у рэжыме рэальнага часу.

Студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі ў супольнай працы са школьнікамі ліцэя №1 занялі ў інтэлектуальнай гульні першае месца. Другое месца (з розніцай у адзін бал) заняла каманда студэнтаў інжынернага факультэта і школьнікі з гімназіі №4, трэцяе месца – каманда студэнтаў факультэта эканомікі і права і школьнікаў з сярэдняй школы №19, чацвёртае – каманда студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў і школьнікаў Гарадзішчанскай школы №1. Студэнты і школьнікі атрымалі з рук прарэктара па навуковай рабоце БарДУ дыпломы і салодкія прызы.

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбыўся Дзень сінэргіі У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбыўся Дзень сінэргіі У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбыўся Дзень сінэргіі У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбыўся Дзень сінэргіі У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбыўся Дзень сінэргіі
2018-04-04