УНИВЕРСIТЭТ

Ва ўніверсітэце адбыўся семінар на тэму: «Праектны менеджмент»

5 кастрычніка 2017 года ва ўніверсітэце адбыўся семінар на тэму: «Праектны менеджмент». З дакладамі выступілі А.В. Аліфанаў, доктар тэхнічных навук, прафесар, С.К. Рындзевіч, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, А.А. Кляшчова, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, В.І. Козел, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, А.У. Земаглядчук, кандыдат біялагічных навук, У.У. Клімук, кандыдат эканамічных навук.

Выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта, зацікаўленыя ў рэалізацыі праектаў, атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні аб якаснай падрыхтоўцы і падачы заявак для ўдзелу ў перыядычна аб'яўляемых конкурсах навукова-даследчых і інавацыйных праектаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

17.10.2017