Серыя мерапрыемстваў з удзелам замежных студэнтаў на лінгвістычным факультэце «Мова – мост да ўзаемаразумення і міжкультурнага абмену»

У кастрычніку на лінгвістычным факультэце адбылася серыя мерапрыемстваў, накіраваных на акадэмічную і сацыяльную інтэграцыю замежных студэнтаў, стварэнне камфортнага і насычанага асяроддзя.

Першай у шэрагу мерапрыемстваў стала інтэрактыўная пляцоўка “English Speaking Club” на тэму «Сямейныя звычаі і традыцыі». Падчас мерапрыемства студэнты пераадольвалі моўны бар’ер, пазнаёміліся з сямейнымі традыцыямі Ганы і расказалі пра традыцыі сваіх сем’яў.

Наступным мерапрыемствам стаў Гастранамічны фестываль «Беларусь і Кітай за адным сталом». Студэнты з Беларусі і Кітая аб’ядналіся, каб прыгатаваць стравы сваіх нацыянальных кухняў. На мерапрыемстве былі прадстаўлены кухні розных правінцый Кітая і традыцыйныя беларускія стравы. Затым адбыўся майстар-клас па прыгатаванні фунчозы і грэнак з чорнага хлеба з салам і агурком. І, канешне, дэгустацыя. Мерапрыемства прайшло на рускай і кітайскай мовах, што зрабіла яго даступным для ўсіх студэнтаў. Гастранамічны фестываль стаў пляцоўкай для культурнага абмену, практыкі мовы і новых знаёмстваў. Удзельнікі не толькі навучыліся гатаваць новыя стравы, але і пазнаёміліся за агульным сталом.

Далей серыю мерапрыемстваў працягнуў «Кітайскі гутарковы клуб: Тантан», падчас якога студэнты пазнаёміліся з асаблівасцямі навучання ў кітайскіх універсітэтах, умовамі пражывання ў інтэрнаце, хобі і захапленнямі кітайскіх студэнтаў, абмеркавалі падабенствы і адрозненні.

Далучайцеся да нашых падзей, каб знайсці новых сяброў, пашырыць кругагляд і зрабіць студэнцкае жыццё ярчэй!

09.11.2026