Кафедра псіхалогіі і філасофіі БарДУ ў ліку суарганізатараў XV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Асоба ў прасторы і часе»

У рамках рэалізацыі Дарожнай карты супрацоўніцтва 29 кастрычніка 2026 года ў Смаленскім дзяржаўным універсітэце (г. Смаленск, Расійская Федэрацыя) адбылася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Асоба ў прасторы і часе». У ліку суарганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства выступіла кафедра псіхалогіі і філасофіі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». У праграмны камітэт канферэнцыі ўвайшлі Іцэнка Аляксандр Рыгоравіч — загадчык кафедры псіхалогіі і філасофіі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, Яцэнка Таццяна Яўгенаўна — дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.

У рабоце канферэнцыі, якая праходзіла ў вочна-дыстанцыйным фармаце, прынялі ўдзел навукоўцы, выкладчыкі, псіхолагі і педагогі з Расіі і Беларусі. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт на форуме непасрэдна прадстаўлялі:

  • Яцэнка Таццяна Яўгенаўна, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі — выступіла на пленарным пасяджэнні канферэнцыі з прывітальным словам удзельнікам канферэнцыі;
  • Кароль Марыя Аляксандраўна, магістр псіхалогіі, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і філасофіі — выступіла з пленарным дакладам на тэму «Асаблівасці крытычнага мыслення асобы ў юнацкім узросце».

У секцыйных пасяджэннях канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі кафедры.

У ходзе пленарнага пасяджэння і секцыйных абмеркаванняў асаблівая ўвага надавалася пытанням адаптацыі асобы да ўмоў хутка зменлівай сацыяльнай і лічбавай прасторы, уплыву глабалізацыі і інфармацыйных патокаў на самавызначэнне, а таксама стратэгіям захавання цэласнасці асобы ва ўмовах невызначанасці.

Удзел прадстаўнікоў БарДУ ў міжнароднай канферэнцыі служыць важным інструментам пашырэння навукова-прафесійнага супрацоўніцтва з беларускімі і расійскімі калегамі, дазваляе абменьвацца актуальнымі вынікамі і дэманструе навуковы патэнцыял кафедры псіхалогіі і філасофіі факультэта педагогікі і псіхалогіі на міжнародным узроўні.

Кафедра псіхалогіі і філасофіі выказвае глыбокую ўдзячнасць кіраўніцтву Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта за актыўнае і плённае супрацоўніцтва з Баранавіцкім дзяржаўным універсітэтам, а таксама Марозікавай Ірыне Уладзіславаўне — дацэнту кафедры агульнай псіхалогіі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдату псіхалагічных навук, дацэнту, за шматгадовую каардынацыю супрацоўніцтва з кафедрай псіхалогіі і філасофіі.

 

09.11.2026