Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Графік працы медычнага здраўпункта
Завочная форма атрымання адукацыі
Камп'ютэрнае тэставанне
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
Тыдзень бацькоўскай любовi на лінгвістычным факультэце быў напоўнены самымі разнастайнымі мерапрыемствамі: дыялогавыя пляцоўкі, тэматычныя інфармацыйныя гадзіны ў групах, віншавальныя праграмы і акцыі для выкладчыкаў і работнікаў факультэта ад студэнцкага савета і Маладзёжнага крыла ПА ГА «Беларускі саюз жанчын».
Напярэдадні Дня маці на лінгвістычным факультэце адбылася дыялогавая пляцоўка «Размова аб важным: шчаслівая сям’я – моцная дзяржава», падрыхтаваная членамі Маладзёжнага крыла ПА ГА «Беларускі саюз жанчын». Запрошаным госцем з’яўляўся айцец Віталiй, благачынны Баранавіцкай акругі Пінскай епархіі, настаяцель храма Святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага г. Баранавічы, кандыдат багаслоўя, протаіерэй.
У ходзе свайго выступлення айцец Віталiй удзяліў увагу такім аспектам як каштоўнасць чалавечага жыцця, роля сям’і ў жыцці кожнага чалавека, узаемаадносіны паміж бацькамі і дзецьмі, выклікі сучаснага свету і неабходнасць захавання маральных нормаў маладымі людзьмі ў паўсядзённым жыцці. Айцец Віталiй адзначыў важнасць духоўна-маральных асноў у жыцці моладзі. Члены Маладзёжнага крыла пазнаёмілі студэнтаў з мерамі дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей.
Акрамя таго, прайшлі выстава творчых прац «Мама свет падарыла мне і табе» і акцыі «Адкрыты ліст каханай маме» і «Адкрыты ліст каханаму тату», «Словы падзякі бацькам». Кожны студэнт меў магчымасць паўдзельнічаць у гэтых праектах і выказаць сваю павагу і ўдзячнасць бацькам, сказаць найважнейшыя словы.
Віншавальная акцыя ад членаў Маладзёжнага крыла ПА ГА «Беларускі саюз жанчын» «Да мам i тат з павагай і каханнем» парадавала і падарыла прыемныя моманты выкладчыкам і супрацаўнікам універсітэта.
У Telegram-канале «Лінгвісты БарДУ» прайшоў чэлендж «Тыдзень сям’і: 5 дзён аб бацьках». Увесь тыдзень быў падзелены на тэматычныя дні. Штодня студэнты дзяліліся, сямейнымі традыцыямі, успамінамі з дзяцінства, вопытам, прысвячалі бацькам словы падзякі і інш.
Усе мерапрыемствы былі накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў традыцыйных сямейных каштоўнасцей, паважлівага стаўлення і пачуцця падзякі да бацькоў, разумення важнасці сям’і ў жыцці чалавека і грамадства, выхаванне асноў адказнага бацькоўства.
Абiтурыент БарДУ
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ