Узаемадзеянне інжынернага факультэта з заказчыкамі кадраў

16 кастрычніка 2026 года інжынерны факультэт наведала дэлегацыя УВП «НІВА» - кіруючай кампаніі холдынгу «НІВА-Холдынг». У склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік генеральнага дырэктара па кіраванні даччынымі прадпрыемствамі холдынгу Андрэй Юр'евіч Майсеен, галоўны канструктар Аляксандр Анатольевіч Насковіч і HR па прафарыентацыйнай рабоце холдынгу «Ніва» Таццяна Уладзіміраўна Зялёнка. Сустрэча прайшла пры ўдзеле рэктара ўніверсітэта Аляксандра Мікалаевіча Унсовіча, і дэкана інжынернага факультэта Леаніда Леанідавіча Сотніка.

Для прадстаўнікоў «НІВА-Холдынг» была арганізавана экскурсія па абноўленых лабараторыях інжынернага факультэта. Госці азнаёміліся з сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай, ацанілі ўкараненне новага абсталявання і тое, як мяняюцца ўмовы падрыхтоўкі спецыялістаў.

Для выкладчыкаў і студэнтаў 3–4 курсаў спецыяльнасцяў «Тэхналогія машынабудавання», «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій» быў прадстаўлены відэафільм аб кампаніі «НІВА-Холдынг». Андрэй Юр'евіч Майсееня расказаў аб рэалізуемых праектах на прадпрыемствах, аб умовах працы, арганізацыі вольнага часу і побыту работнікаў.

Галоўны канструктар завода гарнашахтавага абсталявання Аляксандр Анатольевіч Насковіч зрабіў асаблівы акцэнт на інавацыйным патэнцыяле прадпрыемства і запрасіў зацікаўленых студэнтаў удзельнічаць у распрацоўцы чарцяжоў і 3D-мадэлей для перспектыўнай тэхнікі ў рамках курсавога і дыпломнага праектавання. Пытанняў ад будучых інжынераў было шмат. Юнакоў цікавіла магчымасць сумяшчэння вучобы і працы, а таксама перспектывы ўдзелу ў канкрэтных інжынерных распрацоўках прадпрыемства.

У ходзе сустрэчы прадстаўнікоў «НІВА-Холдынг» з кіраўніцтвам інжынернага факультэта бакі намецілі новыя вектары супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце філіяла кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудавання на базе УВП «Ніва», правядзенню лабараторных і практычных заняткаў на базе арганізацыі вядучымі спецыялістамі прадпрыемства.

Акрамя таго, у рамках работы сумеснай навукова-тэхнічнай лабараторыі БарДУ і УВП «НІВА-Холдынг» плануецца выкананне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па актуальнай інжынерна-тэхнічнай тэматыцы. Студэнты і выкладчыкі разам з інжынерамі холдынгу будуць працаваць над сумеснымі навуковымі праектамі, якія ў будучыні лягуць у аснову рэальных вытворчых рашэнняў.

Падобнае цеснае ўзаемадзеянне вытворчасці і адукацыі - гэта бяспройгрышная стратэгія. Студэнты атрымліваюць унікальны шанец яшчэ на этапе навучання пагрузіцца ў рэальныя вытворчыя задачы, а прадпрыемствы «Ніва-холдінг» забяспечваюць сябе высокакваліфікаванымі кадрамі і свежымі інжынернымі ідэямі.

22.10.2026