Перамога ў Рэспубліканскай валанцёрскай акцыі «Валанцёрства – гэта мы», прымеркаванай да Дня народнага адзінства

Валанцёрскі атрад факультэта педагогікі і псіхалогіі «Людзі-маякі» (кіраўнік – старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Наталля Іванаўна Дзегіль) сумесна з валанцёрскім атрадам ДУА «Сярдняя школа №14 г. Баранавічы ім. В.З. Царука” (кіраўнік – педагог сацыяльны Вераніка Андрэеўна Кузьмічова, студэнтка групы СПП-42) сталі пераможцамі ў намінацыі «Лепшы відэаролік» Рэспубліканскай валанцёрскай акцыі «Валанцёрства — гэта мы», прымеркаванай да Дня народнага адзінства.

Гэты марафон праводзіць штогод Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр, у якім прымаюць удзел навучэнцы школ, каледжаў, універсітэтаў Рэспублікі Беларусь. Каманду «Людзі-маякі» прадстаўлялі студэнты 4 курса спецыяльнасці «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя»: Кузьмічова Вераніка, Сенюк Марыя, Семянюк Паліна, Чубрык Анастасія, Севярына Адэліна, Солдзень Яна, Тарасюк Валерыя і Фёдаравіч Дыяна.

Віншуем з заслужанай узнагародай і жадаем далейшых поспехаў у рэалізацыі сацыяльных і адукацыйных валанцёрскіх праектаў!

22.10.2026