Галерэя мерапрыемстваў у верасні для першакурснікаў лінгвістычнага факультэта

Верасень 2026 г. прайшоў вельмі насычана, нашы першакурснікі акунуліся ў вялікую колькасць самых разнастайных сустрэч і інтэрактыўных пляцовак.

Галерэю мерапрыемстваў традыцыйна адкрыў прафесійна-арыентаваны «Арбузнік-2026». Затым на факультэце адбылася інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка «Вялікі студэнцкі пікнік», падрыхтаваная членамі студэнцкага савета, якая выклікала жывую цікавасць у першакурснікаў. На гэтай пляцоўцы студэнты старэйшых курсаў падзяліліся сваім студэнцкім вопытам, расказалі пра асаблівасці навучання ва ўніверсітэце, абмеркавалі правы і абавязкі студэнтаў, а таксама пра горад Баранавічы і яго інфраструктуру.

Актыўны ўдзел прынялі першакурснікі ў выставе-прэзентацыі студэнцкіх постэраў «Арт-мост: ад гісторыі да сучаснасці», прымеркаванай да Дня народнага адзінства. Выстава падзелена на тры тэматычныя блокі: «Славутыя жанчыны маёй краіны» – постэры пра знакамітых жанчын беларускай зямлі: ад асветніц мінулага да гераінь космасу і вядомых сучасніц; «Знакамітыя мясціны» – візуалізацыя культурнай, прыроднай і архітэктурнай спадчыны Беларусі; «Героі Беларусі» – плакаты, прысвечаныя людзям, чые подзвігі, праца і дасягненні сталі гонарам і сімвалам адзінства нашага народа. Экспазіцыя аб’яднала творчыя работы, у якіх маладыя аўтары праз візуальнае мастацтва паказалі сваё бачанне ідэнтычнасці, гонару і згуртаванасці беларускага народа.

Наступным пунктам у шэрагу мерапрыемстваў стаў набор першакурснікаў у студэнцкi савет факультэта «Стань адным з нас!». Студэнты праявілі актыўнасць і зараз выконваюць творчыя заданні ад студэнцкага савета.

З мэтай удасканалення культуры здаровага ладу жыцця і ўстойлівага непрымання ўжывання алкаголю, тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, фарміравання культуры бяспечнай жыццядзейнасці праведзены інфармацыйныя акцыі «Мы выбіраем цвярозы лад жыцця!» і «Асцярожна, фішынг!».

Ва ўсіх групах на працягу верасня прайшло азнаямленне першакурснікаў з прэзентацыяй «БарДУ ў асобах», а таксама наведванне тэатральнай пастаноўкi «Хатыня» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, прысвечанай генацыду беларускага народа, накіраванай на захаванне гістарычнай памяці і недапушчэнне рэабілітацыі фашызму. Студэнты І курса актыўна наведалі прагляд фільма «Невядомы абанент» у кінатэатры «Кастрычнік» г. Баранавічы.

У Telegram-канале «Лінгвісты БарДУ» працягваецца чэлендж «НЕвыпадковая сустрэча» – лісты першакурснікам (і не толькі) ад выпускнікоў розных гадоў з парадамі, рэкамендацыямі і прыкладамі з уласнага студэнцкага жыцця.

05.10.2026