Міжнародны пачатак восені на кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі

18 верасня 2026 г., адразу пасля святкавання Дня народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь, на сувязь выйшлі два дружалюбныя партнёра – Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт і Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. М. Ульянава.

Галоўнай мэтай міжнароднай сустрэчы стала глыбокае асэнсаванне гістарычнага значэння даты 17 верасня 1939 г. ў кантэксце ўз’яднання беларускага народа, а таксама ўмацаванне гуманітарных сувязей у рамках Саюзнай дзяржавы. У ходзе вебінара «Культурныя коды – ключы да разумення» будучыя педагогі і спецыялісты дэталёва вывучылі паняцце «культурны код» краіны. Удзельнікі абмеркавалі, як нацыянальныя традыцыі, фальклор, мова і агульная гістарычная памяць фарміруюць сучасную ідэнтычнасць беларусаў і расіян. Асаблівую ўвагу дакладчыкі надалі важнасці захавання гістарычнай справядлівасці і кансалідацыі грамадства перад тварам сучасных выклікаў. Вынікам сустрэчы стала абмеркаванне сумесных асветніцкіх праектаў і далейшых крокаў па ўмацаванні міжвузаўскага ўзаемадзеяння, накіраванага на патрыятычнае выхаванне моладзі.

24 верасня 2026 г. адбыўся вебінар, прысвечаны музычнаму і гастранамічнаму кодам Беларусі, Кітая і Расіі. Удзельнікамі сталі прадстаўнікі Хунаньскага педагагічнага ўніверсітэта, студэнты лінгвістычнага факультэта БарДУ (групы СЗМк-11 і СЗМк-31), выкладчыкі кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі, у тым ліку валанцёры з КНР, а таксама выкладчыкі і студэнты Ульянаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. М. Ульянава.

Арганізатарамі і кіраўнікамі вебінараў выступілі І. І. Любанец, старшы выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі, і А. А. Лабкоўская, к.пед.н., загадчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі БарДУ, а таксама Т. В. Марозкіна, к.філал.н., дацэнт, дацэнт кафедры рамана-германскіх моў УлДПУ.

28.09.2026