УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча кіраўніцтва Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта з дырэктарам кампаніі «МіСофт»

07.09.2026 у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча з дырэктарам кампаніі «МіСофт» МАЖЭЙКА Арцёмам Уладзіміравічам і кіраўніком кірунку па працы з установамі вышэйшай адукацыі УСКЕВІЧ Таццянай Генадзеўнай. На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы ўзаемадзеяння і пашырэння прымянення сэрвісу «1С» у адукацыйным працэсе.

Госці выступілі з дакладам, у якім расказалі пра асаблівасці экасістэмы «1С», а таксама расказалі пра сэрвісы «1С» па навучанні выкладчыкаў і метадычнаму забеспячэнню навучальных дысцыплін.

З боку ўніверсітэта на мерапрыемствах прысутнічалі:

  • рэктар універсітэта УНСОВІЧ Аляксандр Мікалаевіч,
  • намеснік начальніка вучэбна-метадычнага аддзела ЛАБУН Дзіна Уладзіміраўна,
  • дэкан факультэта эканомікі і права ПАЗНЯКЕВІЧ Вікторыя Мікалаеўна,
  • дэкан інжынернага факультэта СОТНІК Леанід Леанідавіч,
  • начальнік эксплуатацыйна-гаспадарчага аддзела ШАКАЛЬ Дзяніс Віктаравіч.

Факультэт эканомікі і права выказвае падзяку прадстаўнікам кампаніі «МіСофт» за аказаную ўвагу да універсітэта і надзею на доўгатэрміновае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.

16.09.2026