УНИВЕРСIТЭТ

Свята дзяцінства

27.05.2026 г. напярэдадні «Міжнароднага дня абароны дзяцей» пры падтрымцы адміністрацыі ўніверсітэта, факультэта педагогікі і псіхалогіі, бібліятэкі барду і ГА «Беларускі саюз жанчын» адбылася канцэртная праграма «Свята дзяцінства» ў ДУ «Гарадзішчанскі дзіцячы пансіянат «Вясёлкавы».

Валанцёры БарДУ, а таксама былыя выпускнікі, парадавалі выхаванцаў і супрацоўнікаў пансіяната канцэртнай музычна-забаўляльнай праграмай «Свята дзяцінства», а таксама парадавалі невялікімі, але вельмі памятнымі падарункамі.

02.06.2026