УНИВЕРСIТЭТ

Дыялогавая пляцоўка «Мая alma mater: жаночы погляд на поспех» з запрашэннем выпускнікоў лінгвістычнага факультэта

25 мая 2026 г. на лінгвістычным факультэце адбылася дыялогавая пляцоўка «Мая alma mater: жаночы погляд на поспех». У аўдыторыі сустрэліся першакурснікі, выпускнікі гэтага года і мінулых гадоў, адміністрацыя факультэта, каб абмеркаваць пытанні прафесійнага станаўлення, вучэбнай матывацыі і рэальныя бакі студэнцкага жыцця.

Асноўнымі спікерамі пляцоўкі выступілі выпускнікі 2025 года – Канапацкая Вікторыя і Бобель Аліна. У ходзе дыялогу яны далі шчырыя адказы на пытанні, якія не знайсці ў падручніках. Акрамя таго, распавялі, з якога курсу і праз якія дзеянні яны зразумелі, што абраная спецыяльнасць – гэта сапраўды іх прызванне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і студэнты V курса Яроменка Валерыя і Даўгіх Валерыя, якія распавялі пра асаблівасці навучання на выпускным курсе, падзяліліся сваім вопытам удзелу ў пазавучэбнай i грамадскай дзейнасці.

Мерапрыемства завяршылася агульнай традыцыйнай фатаграфіяй з удзелам выпускнікоў, першакурснікаў і адміністрацыі факультэта.

02.06.2026