УНИВЕРСIТЭТ

Серыя патрыятычных мерапрыемстваў лінгвістычнага факультэта «Пакуль мы памятаем – мы жывем»

У маі 2026 г. напярэдадні Дня Перамогі і на парозе 22 чэрвеня – Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – на лінгвістычным факультэце адбыліся інфармацыйныя гадзіны, дзе студэнты ў памяць аб удзельніках ваенных дзеянняў, аб загінуўшых, аб дзецях, сведках тых страшных дзён, чыталі кнігі «Памяць», «Ніколі не забудзем» і інш.

У гэтым годзе быў працягнуты Маладзёжны патрыятычны праект па перакладзе кнігі «Ніколі не забудзем» на замежныя мовы са стварэннем аўтарскіх ілюстрацый студэнтамі факультэта; падрыхтаваныя работы прадстаўлены на выставе.

У рамках супрацоўніцтва з ФДБАУ ВА «Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І. М. Ульянава» адбыўся міжнародны відэамост «Памяць Вялікай Перамогі аб’ядноўвае: Баранавічы–Ульянаўск». З прывітальным словам выступіла Лабкоўская Алена Аляксандраўна, загадчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі БарДУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Ад імя Ульянаўскага дзяржаўнага педагагічнага университета ўдзельнікаў відэамоста павітала Марозкіна Таццяна Уладзіміраўна, дацэнт кафедры рамана-германскіх моў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Студэнты факультэта таксама прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскім праекце «Ліст прадзеду».

Усе мерапрыемствы накіраваны на захаванне гістарычнай памяці, фарміраванне ў студэнтаў патрыятызму, пачуцця падзякі за мірнае жыццё і адказнасці за будучыню краіны.

25.05.2026