УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты і выкладчыкі лінгвістычнага факультэта наведалі кінатэатр «Кастрычнік»

У маі 2026 г. студэнты і выкладчыкі лінгвістычнага факультэта наведалі паказ мастацкага фільма «Адно на дваіх», створанага нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм». Карціна распавядае пра подзвіг Андрэя Нічыпорчыка, гвардыі маёра, і Мікіты Куканенкі, гвардыі лейтэнанта, якія 19 мая 2021 г. коштам уласных жыццяў адвялі няспраўны самалёт Як-130 ад жылых кварталаў г. Баранавічы.

На працягу мая студэнты і выкладчыкі таксама пазнаёміліся са зместам дакументальнага фільма «Дзяржаўны гімн», які прысвечаны гісторыі стварэння і сімвалічнаму значэнню галоўнай песні краіны. Карціна распавядае пра паэтаў, кампазітараў і эвалюцыю гімна, уключаючы кадры афіцыйных мерапрыемстваў і інтэрв’ю.

25.05.2026