УНИВЕРСIТЭТ

Дыялогавая пляцоўка студэнцкага савета і актываў вучэбных груп лінгвістычнага факультэта

22 красавіка 2026 г. на лінгвістычным факультэце адбылася дыялогавая пляцоўка «Форум студэнцкага савета і актываў вучэбных груп лінгвістычнага факультэта».

З прывітальным словам выступілі намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Яўгенія Мікалаеўна Васільчук і старшыня студэнцкага савета Кацярына Адамовіч, група ЛА-31.

Затым удзельнікі дыялогавай пляцоўкі азнаёміліся з вынікамі работы органаў студэнцкага самакіравання лінгвістычнага факультэта за мінулы перыяд 2025/2026 навучальнага года. У працяг адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам студэнтаў Iкурсаў, якія падзяліліся вопытам удзелу ў грамадскай дзейнасці на факультэце і ва ўніверсітэце. Далей каманды паспаборнічалі ў інтэлектуальным турніры «Свая гульня», прысвечаным тэме абароны навакольнага асяроддзя і фармаванню сацыяльнай адказнасці маладых людзей.

У заключэнні дыялогавай пляцоўкі адбыўся «мазгавы штурм»: ва ўдзельнікаў была магчымасць прапанаваць ідэі новых фарматаў мерапрыемстваў на факультэце, пазначыць праблемныя пытанні і пакінуць пажаданні студэнцкаму савету.

27.04.2026