УНИВЕРСIТЭТ

Лінгвістычны факультэт сярод дыпламантаў конкурсу па бяспецы жыццядзейнасці для дасягнення мэт устойлівага развіцця ў намінацыі «Эсэ»

На базе Адукацыйнага цэнтра бяспекі жыццядзейнасці ў г. Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні мэтаў ўстойлівага развіцця», арганізаванага Універсітэтам грамадзянскай абароны МНС Беларусі.

Сярод шматлікіх эсэ з самымі смелымі і незвычайнымі ідэямі аб тым, як весці здаровы лад жыцця, студэнткі Малафеева Ганна і Піваварава Сафія, група ФР-11 і Шагайка Ксенія, група ФБ-11, здолелі прадставіць сваё унікальнае бачанне здаровых звычак, а таксама тых незваротных наступстваў, якія могуць загубіць здароўе чалавека. У сваіх эсэ яны распавялі, як звычайнаму студэнту паспяваць займацца спортам без страты вольнага часу, знайшлі агульнае паміж пачкам цыгарэт і легкавым аўтамабілем, і зрабілі выснову, што мы ідэальныя тады, калі па-сапраўднаму шчаслівыя!

Такія простыя, але шчырыя, і з густам пададзеныя ідэі знайшлі водгук у членаў журы конкурсу, якія ўдастоілі Малафееву Ганну і Шагайка Ксенію дыпломамі I ступені Півавараву Сафію – дыпломам II ступені!

Падрыхтавала студэнтаў для ўдзелу ў конкурсе выкладчык кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў Панкевіч Кацярына Юр’еўна.

27.04.2026