Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Графік працы медычнага здраўпункта
Завочная форма атрымання адукацыі
Камп'ютэрнае тэставанне
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
На базе кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі факультэта педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» 23–24 красавіка 2026 года адбылася значная падзея ў сферы педагагічнай навукі і практыкі — XVII Міжнародны навукова-практычны семінар «Дашкольная і пачатковая адукацыя: досвед, праблемы, перспектывы». Мерапрыемства, арганізаванае кафедрай дашкольнай і пачатковай адукацыі факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, аб'яднала вучоных, вядучых спецыялістаў, даследчыкаў і практыкаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана і Малдовы. Семінар працаваў у гібрыдным фармаце, што дало магчымасць забяспечыць шырокі міжнародны ўдзел і прадуктыўны прафесійны дыялог.
Першы дзень мерапрыемства прайшоў у вочным фармаце ў сценах універсітэта: выстаўка перыядычных выданняў і вучэбна-метадычнай літаратуры па дашкольнай і пачатковай адукацыі была падрыхтавана бібліятэкай БарДУ; была арганізавана персанальная выстава юнай мастачкі Сярэдняй школы №1 г. Баранавічы ім. С.І.Грыцаўца — Шэйны Златы.
На пленарным пасяджэнні з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі Таццяна Яўгенаўна Яцэнка, якая падкрэсліла актуальнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні задач сучаснай адукацыі. З пленарнымі дакладамі выступілі вучоныя з Беларусі, Расіі, Малдовы і Казахстана: Людміла Георгіеўна Тарусава з Акадэміі адукацыі прадставіла навукова-метадычныя падыходы да фарміравання функцыянальнай пісьменнасці малодшых школьнікаў; Наталля Вацлаваўна Агеева з Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі асвятліла пытанні ўдасканалення вучэбна-праграмнай дакументацыі пры падрыхтоўцы педагагічных кадраў сярэдняй спецыяльнай адукацыі; Любоў Цімафееўна Ткач з Прыднястроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Т.Г. Шаўчэнка расказала аб педагагічным суправаджэнні прафесійнага станаўлення будучых педагогаў; Людміла Уладзіміраўна Каламійчанка з Пермскага дзяржаўнага гуманітарна-педагагічнага ўніверсітэта прадставіла параўнальнае даследаванне пытанняў фарміравання канфесійнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту ў Расіі і Беларусі; бінарны даклад Ліі Лутаўны Лашковай і Святланы Міхайлаўны Зыранавай з Сургуцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта прысвечаны тэарэтычным і практычным аспектам патрыятычнага выхавання дашкольнікаў; завяршыў пленарную частку даклад Гульнары Шарыпханаўны Сейдаліевай з Таразскага рэгіянальнага універсітэта імя М. Х. Дулаці аб прымяненні штучнага інтэлекту для стварэння персаналізаваных казак.
У фармаце паралельных секцый удзельнікі круглага стала абмеркавалі тэарэтычныя і практычныя пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу: у рамках аб'яднання па інтарэсах «Універсітэт для дзяцей» студэнты, якія вучацца па спецыяльнасцях дашкольнай і пачатковай адукацыі, прадставілі свае праекты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры; секцыя па фарміраванні функцыянальнай пісьменнасці малодшых школьнікаў пад кіраўніцтвам педагогаў Сярэдняй школы № 17 г. Баранавічы Гарбатоўскай Таццяны Фёдараўны і Каваленкі Кацярыны Валянцінаўны аб'яднала педагогаў-практыкаў і студэнтаў для абмену эфектыўнымі методыкамі; асобная ўвага была ўдзелена пытанням цыфравізацыі ў секцыі па візуальным праграмаванні, адукацыйнай робататэхніцы і штучным інтэлекце, дзе ўдзельнікі семінара разгледзелі магчымасці сучасных тэхналогій у рабоце з дзецьмі ранняга, дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Другі дзень семінара прайшоў у дыстанцыйным фармаце. Секцыя «Дашкольная і пачатковая адукацыя за мяжой» забяспечыла прафесійную камунікацыю з калегамі з Сургуцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Прыднястроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Т. Г. Шаўчэнкі і Маскоўскага дзяржаўнага псіхолага-педагагічнага ўніверсітэта. У ходзе секцыйных пасяджэнняў былі прадстаўлены даклады па пытаннях інклюзіўнай адукацыі, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання, псіхалагічнага суправаджэння дзяцей, прафесійнай падрыхтоўкі педагогаў і ўзаемадзеяння адукацыйных арганізацый з сем'ямі выхаванцаў.
Праведзенае мерапрыемства ў чарговы раз пацвердзіла статус Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта як адкрытай міжнароднай пляцоўкі для абмену перадавым вопытам і развіцця якаснай, даступнай і інклюзіўнай адукацыі для дзяцей ранняй, дашкольнай і малодшага школьнага ўзросту.
Абiтурыент БарДУ
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ