УНИВЕРСIТЭТ

Акадэмічная мабільнасць студэнтаў лінгвістычнага факультэта

Група студэнтаў лінгвістычнага факультэта ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» паспяхова завяршыла навучанне па праграме акадэмічнай мабільнасці ў Паўночна-Заходнім універсітэце лясной і сельскай гаспадаркі, размешчаным у г. Сяньян, правінцыя Шэньсі, Кітайская Народная Рэспубліка.

З 22 лістапада 2025 г. па 2 красавіка 2026 г. студэнты IV і V курсаў спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (англійская, кітайская)» асвойвалі профільныя дысцыпліны і паглыбіліся ў міжнароднае адукацыйнае асяроддзе.

У рамках праграмы студэнты Шыловіч Лізавета Вітальеўна, Кот Крысціна Сяргееўна і Махкамбоева Дзілсабо Шэрзаджон Кізі наведвалі заняткі па перакладзе, чытанні, гутарковай кітайскай мове, вывучалі стандартнае мандарынскае вымаўленне, традыцыйнае кітайскае мастацтва і педагогіку, параўноўвалі культуру Кітая з іншымі. Навучанне праходзіла на кітайскай мове, што дазволіла значна павысіць іншамоўную кампетэнцыю. Акрамя вучобы, студэнты ўдзельнічалі ў культурных праграмах і майстар-класах па кітайскіх традыцыях.

«Атрыманы вопыт дазволіў паглыбіць веды кітайскай мовы і культуры. Ва ўніверсітэце я пазнаёмілася са студэнтамі з розных краін. Разам мы абмяркоўвалі вучобу, абменьваліся поглядамі і выконвалі невялікія міжнародныя праекты. Такія зносіны дапамаглі мне лепш зразумець культурныя адрозненні і асвоіць перадавыя метады навучання кітайскай мове. Асобна хачу адзначыць удзел у святочнай праграме 春节文化化 (святкаванне Вясны). Я прымярала ханьфу – гэта было вельмі прыгожа і кранальна: касцюмы з тонкай вышыўкай і традыцыйныя ўпрыгажэнні перадавалі атмасферу гістарычнай эпохі», – падзялілася студэнтка курса Махкамбоева Дзілсабо Шэрзаджон Кізі.

«Глыбокая ўдзячнасць нашаму ўніверсітэту за прадстаўленую магчымасць удзелу ў такой адукацыйнай паездцы, а таксама кітайскаму ўніверсітэту-партнёру за гасціннасць, падтрымку і абмен вопытам! Вы робіце мары рэальнасцю», – такія словы падзякі прагучалі ад усіх удзельнікаў акадэмічнай мабільнасці.

Удзел у падобных праграмах павышае канкурэнтаздольнасць нашых выпускнікоў на рынку працы, павялічваючы шанцы на дастойнае працаўладкаванне.

15.04.2026