УНИВЕРСIТЭТ

Атрыум-брэйк «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі» ад лінгвістычнага факультэта

2 красавіка 2026 г. студэнцкі савет лінгвістычнага факультэта правёў тэматычны атрыум-брэйк, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

У атрыуме ўніверсітэта працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, гучалі песні вядомых беларускіх і расійскіх выканаўцаў. Напрыклад, удзельнікам прапаноўвалася суаднесці выявы нацыянальных касцюмаў, славутасцяў, арнаментаў, страў нацыянальнай кухні з краінай паходжання – Беларуссю ці Расіяй.

На другой пляцоўцы неабходна было сабраць пазл, які адлюстроўвае аспект духоўнай і культурнай супольнасці дзвюх краін. Для выканання аднаго з заданняў патрабавалася падабраць словы на рускай і беларускай мовах па іх значэнні.

Напрыканцы ўдзельнікі пакінулі малюнак ці добрае пажаданне двум брацкім народам на беларускай і рускай мовах. Усе ўдзельнікі атрымалі стыкеры і салодкія пачастункі.

Дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць і праяўленую цікавасць да культуры і традыцый Беларусі і Расіі!

10.04.2026