УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем пераможцаў ІІ Алімпіяды з Міжнародным удзелам «Я - прафесіянал» па аналізу гаспадарчай дзейнасці!

Навучэнцы 3-га курса спецыяльнасці 6-05-0411-01 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт факультэта эканомікі і права прынялі ўдзел у II Алімпіядзе з Міжнародным удзелам «Я — прафесіянал» па аналізу гаспадарчай дзейнасці, якая праводзілася 27 сакавіка 2026 года кафедрай бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій».

Алімпіяда праходзіла ў індывідуальным заліку ў дыстанцыйнай форме. У ёй прынялі ўдзел 228 навучэнцаў з 14 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Па выніках удзелу дыпломамі II і III ступені ўзнагароджаны:

  • Дыплом II ступені:
    Дунаеўская Яўгенія Дзмітрыеўна
  • Дыплом III ступені:
    Гаўрыльчык Карына Сяргееўна
    Пархімовіч Юлія Аляксандраўна
    Рачкоўская Марыя Андрэеўна

Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых поспехаў і новых перамог!

06.04.2026