УНИВЕРСIТЭТ

Каманда БарДУ заняла III месца ў V Міжуніверсітэцкай Алімпіядзе па бухгалтарскаму уліку «Не даходам эканомяць, а расходам»

27 сакавіка 2026 года навучэнцы 2-га і 3-га курсаў па спецыяльнасці 6-05-0411-01 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт факультэта эканомікі і права прынялі ўдзел у V Міжуніверсітэцкай Алімпіядзе па бухгалтарскаму уліку «Не даходам эканомяць, а расходам» і Навуковым Форуме па аналізу гаспадарчай дзейнасці, якія праводзіліся на базе ўлікова-эканамічнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

Праграма Алімпіяды ўключала наступныя конкурсныя заданні:

  • «Прывітанне каманд»;
  • «Бухгалтарская галаваломка»;
  • «Магія бухгалтара»;
  • «Навуковая бухгалтэрыя»;
  • «Бухгалтар, мілы мой, бухгалтар»;
  • «Бухгалтарская камедыя»;
  • «Конкурс-сюрпрыз».

Партнёрамі-членамі журы алімпіяды выступалі ТАА «Грандбізнесэксперт», кампанія «ЗІКО-ЗОРКА Груп», ЗАТ «Бізнес Ашурэнс», ТАА «Даксін Глобал Бел», ТАА «ФБК-Бел», ТАА «ВС аўтсорсінг», ТАА «ЮрСпектр» і прадстаўнікі ВА ГА «БР»

Каманда БарДУ па выніках удзелу ўзнагароджана Дыпломам за ІІІ месца.

Па выніках удзелу ў асобных конкурсах узнагароджаны:

  • Граматай за крэатыўнасць і арыгінальнасць у конкурсе «Прывітанне каманд»;
  • Граматай за I месца ў практычным конкурсе «Бухгалтарская галаваломка» — Дардзюк Марына Мікалаеўна, Сідарава Вікторыя Андрэеўна;
  • Граматай за ІІІ месца ў практычным конкурсе «Магія бухгалтара» — Бернікаў Павел Аляксандравіч, Бачароў Аляксандр Ігаравіч;
  • Дыпломам за ІІ месца за ўкараненне ініцыятыў ва ўліковы працэс у конкурсе дакладаў «Навуковая бухгалтэрыя» — Новік Аляксандр Дзмітрыевіч, Часнакова Аляксандра Аляксандраўна;
  • Граматай за лепшую сцэнічную пастаноўку ў конкурсе «Бухгалтарская камедыя»;
  • Граматай за ІІ месца за нарматыўнае суправаджэнне ўліковага працэсу ў «Конкурсе-сюрпрызе» — прадстаўляў каманду БарДУ Новік Аляксандр Дзмітрыевіч.

Адначасова з Алімпіядай праводзіўся V Навуковы Форум па аналізу гаспадарчай дзейнасці па тэме «Аналіз гаспадарчай дзейнасці ў кіраванні бізнесам: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця», у якім прынялі ўдзел навучэнцы беларускіх і замежных устаноў вышэйшай адукацыі эканамічных спецыяльнасцей, у вучэбных планах якіх прадугледжана вывучэнне аналізу гаспадарчай дзейнасці. БарДУ прадстаўлялі навучэнцы 3-га курса спецыяльнасці 6-05-0411-01 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт.

Па выніках V Міжжуніверсітэцкага Форума па аналізу гаспадарчай дзейнасці ўдзельнікі ўзнагароджаны:

  • Дыпломам за I месца ў намінацыі «Першы крок у навуковым даследаванні» — Гаўрыльчык Карына Сяргееўна, Рамановіч Паліна Вадзімаўна.

Віншуем удзельнікаў з выдатнымі вынікамі і жадаем новых перамог і дасягненняў!

Выказваем падзяку арганізатарам і партнёрам-членам журы Алімпіяды і Форума за перададзены вопыт і высокую ацэнку вынікаў навучэнцаў.

Асаблівую падзяку выказваем кіраўніцтву нашага ўніверсітэта за садзейнічанне і прадстаўленую магчымасць удзелу ў Алімпіядзе і Форуме. 

06.04.2026