Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Графік працы медычнага здраўпункта
Завочная форма атрымання адукацыі
Камп'ютэрнае тэставанне
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
З 23 па 27 сакавіка 2026 года на базе факультэтаў педагогікі і псіхалогіі і лінгвістычнага факультэта прайшоў IV Міжрэгіянальны фестываль педагагічных класаў «Я - будучы педагог: прэстыж і імідж педагагічнай прафесіі». У Фестывалі прынялі ўдзел больш за 80 навучэнцаў устаноў адукацыі Брэсцкай і Мінскай абласцей.
Мерапрыемствы Фестывалю былі накіраваны на паглыбленне і канкрэтызацыю ўяўленняў вучняў педагагічных класаў і груп педагагічнай накіраванасці аб педагагічнай прафесіі, педагагічных спецыяльнасцях, фарміраванне кампетэнцый, запатрабаваных для паспяховага навучання на педагагічных спецыяльнасцях.
На ўрачыстым адкрыцці Фестывалю з прывітальным словам выступілі дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі ЯЦЭНКА Таццяна Яўгенаўна, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, і дэкан лінгвістычнага факультэта ПУЧЫНСКАЯ Таццяна Міхайлаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
У першы дзень Фестывалю прайшоў традыцыйны конкурс на лепшы педагагічны клас у вырашэнні Мэты ўстойлівага развіцця «Якасная адукацыя». Сёлета праблемнае поле аўтарскіх творчых распрацовак навучэнцаў педагагічных класаў датычылася рызык і магчымасцей прымянення інструментаў штучнага інтэлекту ў адукацыі. Кампетэнтным журы ў складзе ЯЦЭНКА Таццяны Яўгенаўны, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта, Крывуць Марыны Леанідаўны, загадчыка лабараторыі «Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця», ПЯТРУШКА Таццяны Уладзіміраўны, выкладчыка, адказнага за прафарыентацыйную працу на факультэце, старшага выкладчыка кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, былі вызначаны каманды-пераможцы конкурсу: каманда «Лебедзі» ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Бярозы» (Дыплом 1 ступені), каманда «Наватары» ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Баранавічы» (Дыплом 2 ступені), ДУА «Большачучэвіцкая сярэдняя школа» (Дыплом 3 ступені).
Кожны дзень Фестывалю быў напоўнены інтэрактыўнымі экскурсіямі па ўніверсітэце, фотасесіяй, майстар-класамі і конкурсамі, якія дазволілі школьнікам не проста пазнаёміцца з прафесіяй педагога, а літаральна «прымерыць» яе на сябе.
Майстар-класы ад вядучых выкладчыкаў факультэта педагогікі і псіхалогіі («У свеце геалогіі», «Усвядомленасць і асоба», «Навуковая і інавацыйная дзейнасць: ад ідэі да рэалізацыі», «Педагагічны канструктар», «Традыцыйныя тэхнікі пляцення», майстар-клас па стэп-аэробіцы «Платформа поспеху духу», майстар-клас па баявым мастацтвам «Школа баявога духу») ператварыліся ў сапраўдныя творчыя лабараторыі. Будучыя абітурыенты асвойвалі прыёмы інтэрактыўнага навучання, з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў трэнінгах па фарміраванні псіхалагічных, сацыяльна-педагагічных і дыдактычных уменняў, якія лічацца ключавымі для сучаснага настаўніка. Майстар-класы спалучалі ў сабе глыбіню зместу, сучасныя фарматы і шчырую атмасферу, якая панавала на факультэце педагогікі і псіхалогіі на працягу ўсіх фестывальных дзён.
Праграма Фестывалю таксама ўключала ў сябе конкурсы, якія дазваляюць навучэнцам набыць дадатковыя кампетэнцыі, асвоіць новыя віды дзейнасці: «Геаграфічны бліц», «Сітуацыя+: Творчы пошук», «Майстэрня мастацтваў», конкурс постэраў-матыватараў «За ЗОЖ», «Нейраслоўнік», «Нейраслоўнік».
Удзельнікі майстар-класаў і пераможцы конкурсаў узнагароджаны сертыфікатамі і дыпломамі.
На працягу ўсяго Фестывалю ўдзельнікаў суправаджалі прадстаўнікі Студэнцкага прафарыентацыйнага цэнтра факультэта педагогікі і псіхалогіі пад кіраўніцтвам ПЯТРУШКА Таццяны Уладзіміраўны, выкладчыка, адказнага за прафарыентацыйную працу на факультэце, дапамагаючы навучэнцам пазнаёміцца з універсітэтам і прымерыць на сябе ролю будучага студэнта універсітэта.
Абiтурыент БарДУ
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ