УНИВЕРСIТЭТ

Гадзіна гісторыі на лінгвістычным факультэце, прымеркаваная да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі

17 сакавіка 2026 г. напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі адбылася Гадзіна гісторыі «Званы Хатыні: звон, які не сціхае» для студэнтаў і выкладчыкаў лінгвістычнага факультэта. У ходзе мерапрыемства студэнты расказалі пра адзін з самых трагічных эпізодаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі – спаленне вёскі Хатынь, пра жыхароў вёскі, якія выратаваліся, пра гісторыю стварэння скульптуры «Непакорны чалавек» у Мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Усе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр генацыду на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

24.03.2026