УНИВЕРСIТЭТ

Канцэртна-віншавальная праграма «Марфель 238» на лінгвістычным факультэце

10 сакавіка 2026 г. на лінгвістычным факультэце адбылося традыцыйнае мерапрыемства – канцэртна-віншавальная праграма «Марфель 238» для выкладчыкаў і студэнтаў, прысвечаная святкаванню Дня абаронцы Айчыны і Міжнароднага жаночага дня. Члены студэнцкага савета факультэта святочна ўпрыгожылі аўдыторыю, падрыхтавалі конкурсную праграму для мужчынскай і жаночай каманд. Творчыя нумары спрыялі стварэнню святочнай атмасферы.

У рамках мерапрыемства былі праведзены конкурсы і творчыя спаборніцтвы, якія аб’ядналі прадстаўнікоў моцнай і прыгожай паловы факультэта. Завяршэннем свята стала частаванне усіх прысутных гарбатай і прысмакамі.

Традыцыйнае мерапрыемства «Марфель 238» прайшло на высокім арганізацыйным узроўні і падарыла ўсім удзельнікам мора вясновага настрою, сяброўскія зносіны і пазітыўныя ўражанні.

16.03.2026