УНИВЕРСIТЭТ

Беларускі погляд на «СІНЮЮ ЭКАНОМІКУ»

Адукацыйная праграма з удзелам студэнцкага актыву ўсіх факультэтаў прайшла на базе лабараторыі МУР. У рамках праграмы загадчык бібліятэкі БарДУ Сінкевіч Аксана Расціславаўна пазнаёміла студэнтаў са спецыфікай «Сіняй эканомікі». Маладзёжны пасол МУР 4-га склікання Мішукова Лізавета Міхайлаўна расказала аб рэалізацыі задач экалагічнага блока моладдзю на рэспубліканскім узроўні.

Студэнцкі актыў прапанаваў напрамкі рэалізацыі задач экалагічнага блока МУР на універсітэцкім узроўні.

13.03.2026