УНИВЕРСIТЭТ

Інтэрактыўная пляцоўка лінгвістычнага факультэта «Гутарка», прысвечаная народным традыцыям Масленіцы

17 лютага 2026 г. на лінгвістычным факультэце адбылася інтэрактыўная пляцоўка «Гутарка», прысвечаная традыцыям святкавання Масленіцы.

Сустрэча прайшла ў цёплай і нязмушанай атмасферы, садзейнічаючы папулярызацыі нацыянальных традыцый.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з традыцыйнымі гульнямі і забавамі, звязанымі з зімовымі святамі, абмеркаваць гісторыю і значэнне народнага свята «Масленіца», прыняць удзел у выкананні беларускіх народных песень, пакаштаваць традыцыйны пачастунак – бліны, прыгатаваныя членамі студэнцкага савета факультэта.

Мерапрыемства дапамагло стварыць святочную атмасферу і абудзіць цікавасць да культурнай спадчыны.

Выказваем шчырую падзяку ўсім арганізатарам і ўдзельнікам масленічнай «Гутаркі»!

23.02.2026