УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча з дэпутатам на лінгвістычным факультэце

20 лістапада 2025 г. на лінгвістычным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў з Паўлам Іванавічам Папко, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сустрэча праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу. Студэнты задавалі госцю пытанні, якія іх цікавяць, не толькі адносна дзейнасці Паўла Іванавіча ў цяперашні час, але і яго школьных, студэнцкіх гадоў і яго галоўных жыццёвых прынцыпаў. Павел Іванавіч Папко шчыра і грунтоўна адказваў на ўсе пытанні, дзяліўся сваім жыццёвым вопытам; напрыканцы сустрэчы ён адзначыў найбольш актыўных удзельнікаў памятнымі падарункамі.

25.11.2025