УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча для першакурснікаў лінгвістычнага факультэта на тэму «Адукацыя і духоўнасць»

На лінгвістычным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў першага курса з благачынным Баранавіцкай акругі Пінскай епархіі протаіерэем Віталём Лазоўскім на тэму «Адукацыя і духоўнасць».

Падчас сустрэчы была ўдзелена ўвага пытанням фарміравання цэласнай асобы, здольнасці кіраваць сваімі эмоцыямі і супрацьстаяць шкодным звычкам і залежнасцям. Айцец Віталь паказаў на наглядных прыкладах, як многія навукоўцы злучалі ў сваім жыцці веру ў Бога і заняткі навуковай дзейнасцю. У рамках сустрэчы студэнты мелі магчымасць задаваць пытанні, якія іх цікавяць.

24.11.2025