УНИВЕРСIТЭТ

Факультэт эканомікі і права віншуе Івашкевіча Данііла з перамогай ва ўніверсітэцкім этапе конкурсу «Студэнт года - 2025»

Івашкевіч Данііл, студэнт 3 курса факультэта эканомікі і права спецыяльнасці «Эканамічнае права» - герой нашага часу, - сапраўдны студэнт, які, калі не ўсё, то шмат што паспявае ў сваім студэнцкім жыцці. Данііл таленавіты. І не проста таленавіты, але служыць сваімі талентамі іншым людзям, развівае іх. І не важна, што гэта, — абавязкі старасты ці роля кіроўнага важнага мерапрыемства. Свет становіцца лепш, калі ў ім ёсць такія людзі, як Данііл.

Мы вельмі радуемся поспехам Данііла. Віншуем яго з перамогай ва ўніверсітэцкім этапе конкурсу «Студэнт года - 2025». Жадаем дастойных выступленняў у наступных этапах конкурсу. Для нас ён сапраўды добры прыклад таго, якім сёння можа быць сучасны студэнт, — разумны, мэтанакіраваны, эрудыраваны, таленавіты, рознабаковы, крэатыўны, харызматычны, у той жа час сціплы малады чалавек.  

 

 

18.11.2025