УНИВЕРСIТЭТ

Запрошаны прафесар Емяльянава І. Я.

З 10 па 14 лістапада 2025 года на базе кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі ажыццяўлялася рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» з удзелам запрошанага прафесара Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага гуманітарна-педагагічнага універсітэта Ірыны Яўгенаўны Емяльянавай, доктара педагагічных навук, прафесара.

Разам з педагогамі-практыкамі ёю былі арганізаваны дзевяць майстар-класаў: «Тры дні без цацак», «Карцінная галерэя», «Суб'ектнае свята», «Безумоўны герой», «Гаворачае асяроддзе», «Тэхналогія выратавання жыцця», «Жывая тэхналогія», «Антихрупкие прагулкі», «Суб'ектныя КАПы».

Студэнты спецыяльнасцяў «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя» з першага па чацвёрты курс прынялі ўдзел у інтэрактыўных мерапрыемствах, якія мяняюць светапогляд, культуру, каштоўнасці, прафесійную дзейнасць і накіраванасць асобы.

Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з расійскімі калегамі!

18.11.2025