УНИВЕРСIТЭТ

Тыдзень бацькоўскай любові на лінгвістычным факультэце

У рамках правядзення Тыдня бацькоўскай любові на лінгвістычным факультэце прайшлі шматлікія мерапрыемствы: выстава творчых работ студэнтаў «Мама і тата свет падарылі мне і табе», акцыя «Адкрыты ліст любімай маме» і «Адкрыты ліст любімаму тату», тэматычныя інфармацыйныя гадзіны ў групах, віншавальная праграма для выкладчыкаў і работнікаў факультэта ад студэнцкага савета.

У Тэлеграм-канале «Лінгвісты БарДУ» прайшоў чэлендж «Тыдзень сямі». Увесь тыдзень быў разбіты на тэматычныя дні. Кожны дзень студэнты дзяліліся прыказкамі і прымаўкамі, цытатамі на тэму сям’і, фатаграфіямі, сямейнымі традыцыямі, успамінамі з дзяцінства, сямейнымі смешнымі мянушкамі і інш.

Усе мерапрыемствы былі накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў традыцыйных сямейных каштоўнасцей, паважлівага стаўлення і пачуцця падзякі да бацькоў, разумення важнасці сям’і ў жыцці чалавека і грамадства.

13.11.2025