УНИВЕРСIТЭТ

Дыялогавыя пляцоўкі пра сям’ю на лінгвістычным факультэце

Напярэдадні чарады кастрычніцкіх свят на лінгвістычным факультэце для студэнтаў курса адбылася дыялогавая інтэрактыўная пляцоўка, прысвечаная Дню пажылых людзей, Дню настаўніка, Дню маці і Дню бацькі. У ходзе дыялогавай пляцоўкі «Роля сям’і ў выхаванні сапраўднага грамадзяніна» ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй святаў, абмеркавалі важнасць падтрымання і развіцця традыцый іх святкавання, а таксама захавання сямейных каштоўнасцяў. Акрамя таго, ў форме адкрытага дыялогу была закранута тэма адказнага бацькоўства, ролі маці і бацькі ў станаўленні дзіцяці.

У рамках супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам благачыннага Баранавіцкай акругі Пінскай епархіі, настаяцеля храма Святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага г. Баранавічы, кандыдата багаслоўя, протаіерэя Віталя Лазоўскага на тэму «Усё пачынаецца з сям’і: сэнс жыцця, як зрабіць жыццё шчаслівым». У ходзе сустрэчы была нададзена ўвага такім аспектам як каштоўнасць чалавечага жыцця, сям’я, пошук сэнсу жыцця, шкодныя звычкі і іх негатыўны ўплыў як на фізічнае здароўе чалавека, так і на яго душэўны стан. Айцец Віталь адзначыў важнасць духоўна-маральных асноў у жыцці моладзі.

28.10.2025