УНИВЕРСIТЭТ

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце праведзены другі (раённы) этап Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці

17 кастрычніка 2025 года на базе факультэта эканомікі і права УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праведзены другі (раённы) этап алімпіяды па фінансавай пісьменнасці.

23 навучэнцы з розных устаноў адукацыі раёна (у тым ліку 2 навучэнцы УА «Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча») праверылі сваю фінансавую граматнасць і выканалі 30 заданняў, якія ўключалі пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў.

Алімпіядныя заданні ўключалі пытанні па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні і ўклады (дэпазіты), запазычанні, лічбавы банкінг, страхаванне, падаткі і зборы, інвестыцыі і каштоўныя паперы, фінансавая матэматыка. Асобны блок пытанняў у бягучым годзе ўпершыню прысвечаны тэме кібербяспекі.

Членамі журы, адным з якіх выступіла загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі Шарова Ксенія Ігараўна, вызначаны пераможцы, якія атрымалі памятныя прызы ад ААТ «Белаграпрамбанк» і 21 лістапада будуць прадстаўляць Баранавіцкі раён на абласным этапе алімпіяды.

Для ўдзельнікаў алімпіяды была праведзена аглядная экскурсія па ўніверсітэце, паказаны спецыялізаваныя кабінеты і лабараторыі.

23.10.2025