УНИВЕРСIТЭТ

Каманда інжынернага факультэта ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» віцэ-чэмпіёны Міжнароднага чэмпіянату па адытыўных тэхналогіях «3D ПРОФІ»

У Маскве 11.10.2025 адбыўся фінал Міжнароднага чэмпіянату па адытыўных тэхналогіях «3D-профі-2025», які традыцыйна служыць пляцоўкай для выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі.

Удзельнікамі мерапрыемства, арганізаванага сталічным Дэпартаментам прадпрымальніцтва і інавацыйнага развіцця, стала 30 лепшых каманд з Маскоўскай і Томскай абласцей, Данецкай Народнай Рэспублікі, Рэспублікі Башкартастан, а таксама з Рэспублікі Беларусь.

Падчас чэмпіянату каманды распрацоўвалі тэхналагічныя праекты і рыхтаваліся да іх прэзентацыі. Праграма ўключала два асноўныя блокі - інтэнсіўнае навучанне і спаборніцкі дзень.На працягу пяці дзён эксперты індустрыі праводзілі для каманд розныя трэнінгі, на якіх расказвалі аб працы з 3D-друкаркамі і сканерамі, навучалі рэверс-інжынірынгу, тлумачылі тонкасці 3D-праектавання і дапамагалі дапрацаваць праектныя ідэі.

Каманда інжынернага факультэта «MetaMakers» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прадставіла праект, прысвечаны стварэнню гістарычнай мадэлі легендарнай Брэсцкай крэпасці, якая дазволіць захаваць памяць аб гераічных падзеях і перадаць будучым пакаленням важнасць подзвігу абаронцаў.

На заканчэнне чэмпіянату адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў. 

Другое месца заняла каманда ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» у асобе:

  • Наліўка Алег Ігаравіч, кіраўнік каманды, загадчык лабараторыі «Адытыўных тэхналогій»;
  • Занька Алена Іванаўна, 2 курс, магістратура;
  • Мялік Кірыл Канстанцінавіч, 4 курс;
  • Васкевіч Максім Анатольевіч, 4 курс;
  • Віткоўскі Аляксандр Валер'евіч, 2 курс;
  • Завіставіч Мацвей Уладзіміравіч, 4 курс.

Каманда ўніверсітэта ўзнагароджана сертыфікатам на набыццё 3D-сканара Shining 3D EinStar. Пераможцы таксама атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўкі ў вядучых кампаніях, якія займаюцца адытыўнымі тэхналогіямі.

Кіраўніцтва ўніверсітэта выказвае падзяку ТАА «Кампанія ІМПРЫНТА» і ТАА «РЭК» якая ўзяла на сябе выдаткі па праездзе і пражыванні ўдзельнікаў на перыяд правядзення адукацыйнай праграмы і спаборніцкага дня Чэмпіянату.

16.10.2025