УНИВЕРСIТЭТ

Удзел студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі ў фестывалі па сілавых відах спорту сярод юніёраў у рамках спартыўна-аздараўленчага праекта «Здаровая нацыя»

Cтудэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў секцыі тэорыі і практыкі фізічнай культуры кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання прынялі ўдзел у фестывалі па сілавых відах спорту сярод юніёраў у рамках спартыўна-аздараўленчага праекта «Здаровая нацыя».

Мерапрыемства адбылося на лыжаролернай трасе ў аг. Мір. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі сектар спорту і турызму Баранавіцкага райвыканкама, рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне і раённая арганізацыя «Патрыёты Беларусі», расійскае таварыства «Мацнейшая нацыя Свету», фітнес-клуб К2, а таксама слухачы спецыяльнасці «Аздараўленчая фізічная культура» БарДУ.

У фестывалі прынялі ўдзел каманды Баранавіцкага раёна, выхаванцы Брэсцкага кадэцкага вучылішча. На фестывалі прысутнічалі ганаровыя госці - трохразовая параалімпійская чэмпіёнка па лыжных гонках Святлана Саханенка, саветнік Прэзідэнта ТАА «Мацнейшая нацыя Свету» па развіццю дзіцячага і юнацкага спорту Жасурбек Умурзатаў, выканаўчы дырэктар Федэрацыі стронгмена Расіі Іван Мечышаў.

Студэнты нашага ўніверсітэта спрабавалі свае сілы ў такіх практыкаваннях, як армрэстлінг, мас-рэстлінг, трэк-пул аўтамабіля, арм-овер-арм аўтамабіля, перакід каменя Атласа, уздым багатырскай гантэлі, экстрэмальны ўздым на біцэпс, утрыманне шчыта, прагулка фермера, перацягванне каната.

Каманда студэнтаў «Скарбонцы» факультэта педагогікі і псіхалогіі заняла першае месца. Таксама студэнты паказалі найлепшыя вынікі ў асабістым заліку, за што былі ўдастоены ўзнагарод.

10.10.2025