УНИВЕРСIТЭТ

Семінар «Нейрасеткі ў дапамогу будучаму педагогу: агляд і ключавыя тэмы» на факультэце педагогікі і псіхалогіі

30.09.25 на факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў семінар па тэме «Нейрасеткі ў дапамогу будучаму педагогу: агляд і ключавыя тэмы» для выкладчыкаў і студэнтаў старэйшых курсаў. Вядучы семінара – прафесар кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Зоя Уладзіміраўна Лукашэня. 

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з працай розных нейрасетак, правіламі фарміравання прамптаў, абмежаваннямі пры рабоце са штучным інтэлектам. Зоя Уладзіміраўна прадставіла свой паспяховы вопыт прымянення нейрасетак у адукацыйнай практыцы. 

Выказваем падзяку Зоі Уладзіміраўне Лукашэня за цікавае адукацыйнае мерапрыемства і прадстаўленыя аўтарскія матэрыялы.

06.10.2025