УНИВЕРСIТЭТ

Урачыстае мерапрыемства да Дня настаўніка на факультэце педагогікі і псіхалогіі!

На факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшло ўрачыстае свята, прысвечанае аднаму з самых значных прафесійных святаў - Дню настаўніка. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў адміністрацыі нашага ўніверсітэта, выкладчыкаў, студэнтаў і ганаровых гасцей.

Рэктар універсітэта Унсовіч Аляксандр Мікалаевіч у сваім выступленні адзначыў неацэнны ўклад педагогаў у развіццё грамадства і будучых пакаленняў.

Дэкан факультэта Яцэнка Таццяна Яўгенаўна павіншавала ўсіх выкладчыкаў з прафесійным святам і падкрэсліла важнасць педагагічнай прафесіі.

Старшыня Баранавіцкай гарадской суполкі Брэсцкай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» Салавей Алена Сяргееўна адзначыла значнасць выхаваўчай ролі настаўніка і важнасць захавання традыцыйных каштоўнасцяў.

На мерапрыемствы адбылося ўзнагароджанне рэктара ўніверсітэта Унсовіча Аляксандра Мікалаевіча граматай Баранавіцкага гарадскога аддзялення Брэсцкай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» за высока эфектыўную працу па ідэалагічным выхаванні навучэнскай моладзі.

У рамках мерапрыемства прагучалі цёплыя словы падзякі на адрас усіх педагогаў, былі ўручаны падзякі лепшым па выніках 2024/2025 навучальнага года выкладчыкам у намінацыі «Інавацыя – 2025».

Мы дзякуем усім гасцям за ўдзел і падтрымку, а таксама жадаем усім педагогам факультэта педагогікі і псіхалогіі моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і невычэрпнага натхнення ў іх высакароднай працы!

07.10.2025