УНИВЕРСIТЭТ

Універсітэт для дзяцей

27 верасня 2025 года адбылося свята «Дзень адчыненых дзвярэй» у аб'яднанні па інтарэсах дзяцей і моладзі «Універсітэт для дзяцей».

Выкладчыкі і студэнты падрыхтавалі анімацыйную забаўляльную праграму для дзяцей і бацькоў. Дзеці разам з мамамі, татамі, бабулямі і дзядулямі падарожнічалі на імправізаваным паравозіку па розных напрамках: станцыя «Развівайкіна», «Канструктарская», «Мастацкая», «Спартыўная», «Пазнавальная», «Інтэрактыўная», «Мультыплікацыя», «Робататэхніка».

Жадаем творчых поспехаў у новым навучальным годзе!

30.09.2025