УНИВЕРСIТЭТ

Пярваш-Лаваш-2025

24 верасня 2025 года на факультэце педагогікі і псіхалогіі адбылося доўгачаканае мерапрыемства для першакурснікаў — «Пярваш-Лаваш-2025». Гэта душэўны, насычаны і па-сапраўднаму смачны свята стала для пачаткоўцаў першым крокам у студэнцкае жыццё і выдатнай магчымасцю пазнаёміцца адзін з адным, праявіць сябе і адчуць атмасферу сапраўднай студэнцкай сям'і.

Урачыстае адкрыццё пачалося з прывітальных слоў дэкана факультэта Таццяны Яўгенаўны Яцэнка, якая пажадала першакурснікам поспехаў, натхнення і верных сяброў на шляху да ведаў. Падтрымала настрой і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Ларыса Мікалаеўна Ляўкевіч, а старшыня студэнцкага савета Анастасія Урбановіч падрабязна распавяла ўдзельнікам аб фармаце мерапрыемства і правілах праходжання станцый.

На працягу вечара студэнты прайшлі пяць займальных станцый:

  • «Аліяс —  дзе трэба было тлумачыць словы без выкарыстання аднакаранёвых;
  • «Угадай песню па малюначках» —  правяраючая музычную эрудыцыю і кемлівасць;
  • «Збяры песню» —  заданне на веданне папулярных хітоў і камандную зладжанасць;
  • «Парная ёга» —  незвычайны конкурс на давер і паразуменне;
  • «Перанясі шкляначку» - вясёлая эстафета, якая патрабуе спрыту і каардынацыі.

Пасля кожнага круга ўдзельнікі мянялі каманды, што дазволіла кожнаму пазнаёміцца з як мага вялікай колькасцю новых таварышаў. Асабліва актыўныя студэнты атрымлівалі спецыяльныя пазнакі, а ў фінале былі адзначаны прызамі ад студэнцкага савета.

Завяршыўся «Пяршаш-Лаваш» яркім выступленнем творчых калектываў, душэўнай атмасферай фуршэта і запальнай дыскатэкай!

Арганізатары мерапрыемства падкрэслілі: галоўнае-не перамога, а ўдзел, новыя знаёмствы і незабыўныя эмоцыі. Віншуем першакурснікаў з паспяховым стартам студэнцкага жыцця і жадаем ім яркіх адкрыццяў, верных сяброў і, вядома, заўсёды быць у курсе ўсіх падзей студэнцкага жыцця!

26.09.2025