УНИВЕРСIТЭТ

Факультэт эканомікі і права прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню народнага адзінства

Падзеі восені 1939 г. займаюць асаблівае месца ў гісторыі беларускага народа і дзяржаўнасці. Упершыню за сваю шматвякавую гісторыю беларускі этнас аб'яднаўся ў адзіную тэрытарыяльную адзінку – БССР, рэспубліку, якая стала фундаментам сучаснай незалежнай Беларусі.

Ваенна-палітычныя падзеі таго далёкага часу, звязаныя з пачаткам Другой Сусветнай вайны глабальна паўплывалі на вырашэнне лёсу не толька беларускага народа, але ўсёй Еўропы і свету.

16 верасня 2025 года праведзена  факультэцкая студэнцая дыскусійная плашчадка «Мы разам назаўсёды: 17 верасня – Дзень народнага адзінства», арганізаваная нам. дэкана факультэта эканомікі і права А.М. Гайсёнак і кафедрай агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання. У мерапрыемстве   прянялі ўдзел студэнты 1 курса факультэта эканомікі і права, студэнцкі савет ФЭПа, навучэнцы 10 класа УА «Ліцэй № 1 г. Баранавічы».  Актыўны ўдзел у гэтым святочным і разам з тым вучэбна-выхаваўчым мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі Юрыдычнай кансультацыі Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы на чале з загадчыкам К. В. Пацукевіч. Адвакаты нашага горада (Вярбіцкая І.Ю., Рэўкоўская Л. Н., Ягораў Ш. Д. і інш.), не толькі падзяліліся думкамі аб значнасці гэтага ўсенароднага свята для беларускага народа, але правялі прафарыентаваную працу з вучнямі ліцэя.

Мэта факультэцкага мерапрыемства – прааналізаваць гістарычныя  і сацыяльна-эканамічныя падзеі восені 1939 г., ацанініць іх грамадска-палітычныя вынікі з пункту гледжання сучаснага геапалітычнага і нацыянальнага развіцця Беларусі, а таксама аддаць даніну памяці тым людзям, якія самаахвярна змагаліся за тое, каб беларускі народ жыў у адзінай і непадзельнай краіне.

Выкладыкі кафедры АПДУ (Дземідовіч  А. В., Рутман Е.Я.) у складзе універсітэцкай каманды «Інтэлектуальнае адзінства БарГУ» (капітан І. С. Булыга., Ж. В. Косціна) прынялі ўдзел у гарадскім інтэлектуальным квізе «Сіла ў адзінстве, прысвечанаму да Дня народнага адзінства» на базе гарадского дома культуры г. Баранавічы.  Арганізатарам гэтага ідэалагічнага мерапрыемства выступілі Баранавіцкае гарадское аддзяленне Брэсцкай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» і аддзел ідэалагічнай працы  і па справам моладзі Баранавіцакага ГВК. Каманда  «Інтэлектуальнае адзінства БарГУ» годна выступіла ў гэтым мерапрыемстве стаўжы пераможцам сярод 10 каманд, прадстаўленых навучальнымі ўстановамі,  прадпрыемствамі і арганізацыямі нашага горада.

Са святам дарагія калегі і навучэнцы. З Днем народнага адзінства!

23.09.2025